Вы тут

Знойдзены буйны фрагмент тэракотавай фігуры


У ходзе падводных раскопак старажытнай керамікі ў раёне будаўніцтва Крымскага моста ў Керчанскай бухце каля мыса Ак-Бурун быў знойдзены буйны фрагмент тэракотавай фігуры — галава барадатага мужчыны, якая, мяркуючы па ўсім, належыць старажытнагрэчаскаму боству.


Паводле слоў Сяргея Альхоўскіх, начальніка падводнага атрада Інстытута археалогіі РАН, для Паўночнага Прычарнамор'я гэтая знаходка з'яўляецца ўнікальнай, і аналагаў ёй знайсці пакуль не ўдалося. Рабочая тэорыя заключаецца ў тым, што незвычайны артэфакт — тэракотавая галава — была выраблена ў Малой Азіі ў V стагоддзі да н. э., аднак дакладную інфармацыю спецыялісты дадуць толькі пасля паўнавартаснага аналізу.

Яшчэ на этапе праектавання Крымскага моста пачалося сістэматычнае археалагічнае вывучэнне «керамічнага поля» каля мыса Ак-Бурун, і за два гады навукоўцы паднялі на паверхню больш за 60 000 знаходак. У асноўным гэта фрагменты керамічных пасудзін, вырабленых у Міжземнамор'і і Малой Азіі ў V ст. да н. э. — ІІІ ст. н. э. Але адкуль у Керчы такая колькасць старажытных тэракотавых амфар? Керчанская бухта больш за дзве тысячы гадоў была асноўнай перавалачнай базай на буйным гандлёвым шляху з Міжземнамор'я ў Азоўскае мора. Умовы транспарціроўкі ў тыя часы былі далёкія ад ідэальных, і пры перавозцы частка керамічнай тары нярэдка разбівалася, так што грузчыкі ў порце проста выкідалі тую, якая трэснула, у мора. У выніку там, дзе праходзілі старажытныя прычалы, утварыліся сапраўдныя паклады керамікі рознага часу.

Іван КУПАРВАС

hvir@zviazda.by

Загаловак у газеце: Галава боства — у Крыме

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.