Вы тут

Прымаюцца заяўкі на конкурс па стварэнні мемарыяла ў Курапатах


Аб'яўлены конкурс эскізных праектаў памятнага знака (мемарыяла) "Курапаты". Заяўкі прымаюцца да 26 красавіка. Пра гэта паведамілі ў Міністэрстве культуры.


Фота: sppsobor.by

Удзельнікамі конкурсу могуць быць скульптары і архітэктары, якія маюць адпаведную прафесійную адукацыю. "Заяўкі на ўдзел падаюцца да 26 красавіка па адрасе: Мінск, праспект Пераможцаў, 11, кабінет 308. Кантактны тэлефон: +375 17 203 91 31", - праінфармавалі ў міністэрстве.

Конкурсныя матэрыялы павінны быць прадстаўлены 25 красавіка не пазней 17.00 па адрасе: Мінск, вуліца Някрасава, 3, Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў Беларусі. Матэрыялы будуць разгледжаны журы на закрытым пасяджэнні не пазней за 1 мая.

"У бліжэйшы час будуць адкрыты дабрачынныя рахункі ў беларускіх рублях і замежнай валюце для збору сродкаў на стварэнне памятнага знака ў Курапатах" - дадалі ў міністэрстве.

Мэта конкурсу - пошук найбольш выразнага мастацкага ўвасаблення вобраза ўрочышча Курапаты як агульнанацыянальнага месца памяці і прымірэння. "Кампазіцыйнае і пластычнае выкананне памятнага знака (мемарыяла) павінна быць вытрымана ў найлепшых традыцыях класічнага і нацыянальнага манументальнага мастацтва, адлюстроўваць галоўную ідэю - дзеля ўшанавання памяці ўсіх нявінна загінулых ахвяраў ХХ стагоддзя ў гісторыі Беларусі", - растлумачылі ў Мінкультуры.

Памятны знак павінен быць усталяваны ва ўрочышчы Курапаты і лаканічна ўпісвацца ў ландшафт. "Дакладнае месца размяшчэння можа быць прапанавана удзельнікамі конкурсу з улікам асаблівасцяў праекта і яго архітэктурна-пластычнага рашэння, уключаючы прапановы па добраўпарадкаванні тэрыторыі каля памятнага знака", - адзначылі ў міністэрстве.

Падрабязная інфармацыя аб правядзенні конкурсу размяшчаецца на афіцыйным сайце арганізатара, Міністэрства культуры, у рубрыцы "Конкурсы і мерапрыемствы"

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Карэспандэнт «Звязды» разам с супрацоўнікамі міліцыі і Таварыства ратавання на водах «праінспектавалі» Камсамольскае возера

Карэспандэнт «Звязды» разам с супрацоўнікамі міліцыі і Таварыства ратавання на водах «праінспектавалі» Камсамольскае возера

Гэтае лета б'е не толькі тэмпературныя рэкорды — такой спёкі на працягу некалькіх тыдняў запар не прыпомняць нават старажылы.

Культура

Лілія Лукашэнка: Любоў да мастацтва была паўсюль і ва ўсе часы

Лілія Лукашэнка: Любоў да мастацтва была паўсюль і ва ўсе часы

Кіраўнік галерэі «АртХаос» падзялілася вопытам удзелу ў фестывалі «Вытокі. Крок да Алімпу» і расказала, чаму сучаснае беларускае мастацтва вартае ўвагі.

Спорт

Галоўны ўрач беларускай алімпійскай зборнай: Мы забяспечым вырашэнне любой праблемы

Галоўны ўрач беларускай алімпійскай зборнай: Мы забяспечым вырашэнне любой праблемы

Алімпійскія гульні ў Токіа стануць выпрабаваннем не толькі для спартсменаў, але і для медыцынскага персаналу.