Вы тут

Віртуальная Вялікая кітайская


Навукоўцы паспяхова выкарыстоўваюць тэхналогію дыстанцыйнага зандзіравання.


У сучасным Сіньцзяне, з-за пяшчаных бур і эрозіі, ад Вялікай кітайскай сцяны застаўся амаль нябачны след, перадае "Жэньмінь жыбаа" анлайн"

Тысячу гадоў таму тут яшчэ былі асобныя ўчасткі, пласты Вялікай сцяны. Не так даўно, супрацоўнікі Інстытута дыстанцыйнага зандзіравання і лічбавага мадэлявання Зямлі пры Кітайскай Акадэміі навук, выкарыстоўваючы сучасную тэхналогію дыстанцыйнага зандзіравання, правялі аналіз распаўсюджвання Вялікай сцяны ў гэтым рэгіёне, а таксама "аднавілі" яе знешні выгляд у Сіньцзяне. Эксперт па культурнай спадчыне сказаў, што сіньцзянская  сцяна ў асноўным будавалася ў перыяды праўлення дынастый Хань, Тан і Цын. "Старажытная Вялікая сцяна ў Сіньцзяне не з'яўлялася бесперапыннай гарадской сцяной, але яна існавала ў транспартных каналах, пагранічных заставах і праходах, прыбярэжных раёнах, збудаваных агнявых і дымных маяках", - сказаў даследчык Інстытута дыстанцыйнага зандзіравання Зямлі пры Кітайскай Акадэміі навук Не Юэпін. 

Пацярпелыя ад пяшчаных бураў, эрозіі і дзейнасці чалавека, руіны зараз ледзь заўважныя для чалавечага вока. Але глеба, мікрарэльеф і стан расліннага покрыва ў раёне старажытнай Вялікай сцяны мае адрозненні ад навакольнай мясцовасці, дыяпазон электрамагнітных хваляў таксама адрозніваецца. Гэтая інфармацыя не зможа скрыцца ад прыбораў дыстанцыйнага зандзіравання. У цяперашнім Сіньцзяне выяўлена больш за 600 руін, якія адносяцца да Вялікай сцяны, і гэта толькі частка. Малодшы навуковы супрацоўнік Інстытута дыстанцыйнага зандзіравання Зямлі пры Кітайскай Акадэміі навук Юй Ліцзюнь растлумачыў, што на аснове папярэдніх накідаў руін, лініі размеркавання рэсурсаў Вялікай сцяны, з дапамогай дыстанцыйнага зандзіравання і тэхналогіі трохмернага "аднаўлення", быў адноўлены яе вонкавы выгляд. У той жа час, людзі не толькі могуць пры дапамозе створаных навукоўцамі малюнкаў ўбачыць усе месцы руін і навакольнае асяроддзе, але і разгледзець частку сцяны, якая пралягала ў напрамку Сіньцзяна. 

Пры дапамозе тэхналогіі віртуальнай рэальнасці, у будучыні людзі змогуць у Інтэрнэце здзяйсняць "туры" па старажытнай Вялікай сцяне. На думку Не Юэпіна, цяпер у Кітаі ёсць мноства нязведаных руін, выкарыстанне тэхналогіі дыстанцыйнага зандзіравання можа павысіць эфектыўнасць археалагічных работ, адыграе важную ролю. Аднак ён таксама лічыць, што дыстанцыйнае зандзіраванне не можа замяніць археалагічныя раскопкі, бо не можа вырашыць такія праблемы як вызначэнне ўзросту руін, даследаванне артэфактаў. Гэтыя два метады дапаўняюць адзін аднаго - толькі з выкарыстаннем іх разам можна дабіцца поспеху. 

У красавіку гэтага года каманда пад кіраўніцтвам даследчыка Кітайскай акадэміі навук Ван Сіньюаня таксама здзесніць паездку ў Туніс, узначаліць міжнародную групу па даследаванні дарожнай сеткі і паштовых станцый Старажытнага Рыма пры дапамозе дыстанцыйнага зандзіравання.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.