Вы тут

Уладзімір Даманеўскі вырашаў набалелыя пытанні людзей


Стар­шы­ня Ма­гі­лёў­ска­га абл­вы­кан­ка­ма Ула­дзі­мір Да­ма­неў­скі вырашаў на­ба­ле­лыя пы­тан­ні людзей.


Самым актуальным застаецца працаўладкаванне. З двух з паловай дзясяткаў тэлефонных званкоў 7 былі менавіта на гэтую тэму. Найбольш уразлівая катэгорыя насельніцтва — гэта тыя, каму каля 50 і больш. Людміла Міхайлаўна з Хоцімска 26 гадоў займала пасаду загадчыцы ФАПа, а калі ён закрыўся, 4 месяцы працавала ў раённай бальніцы па дагаворы, потым яе скарацілі. Сказалі, што трэба маладым дарогу саступаць. Але Людміле яшчэ 49 гадоў, і ёй таксама трэба дзесьці працаваць. Губернатар яе абнадзеіў, параіў падысці ў райвыканкам, дзе ёй прапануюць вакансіі для працаўладкавання.

Сяргей Уладзіміравіч з Клічава будаўнік па прафесіі, але з ім не працягнулі кантракт. Было дзіўна чуць, што чалавек з такой прафесіяй застаўся без справы ў той час, калі ў Клічаве вядуцца маштабныя работы па падрыхтоўцы горада да абласных «Дажынак». Яму было прапанавана адразу ж, не адкладваючы справу ў доўгую скрыню, ісці ў райвыканкам на прыём да старшыні. Мужчына здзівіўся, бо які прыём можа быць у суботу? Але яго супакоілі, што кіраўнік раёна ў курсе і ўжо чакае яго.

Без працы пакуль і Аксана Віктараўна з Магілёва, якая каля 30 гадоў займала розныя пасады, у тым ліку кіруючыя, у банкаўскай сферы. Ёй 48 гадоў, вышэйшая адукацыя, вопыт, але яе прафесіяналізм пакуль не запатрабаваны. Усё, што ёй прапаноўваюць на біржы працы — гэта... аператар ПЭВМ, повар або кандытар. Уладзімір Даманеўскі даручыў камітэту па працы, занятасці і сацыяльнай абароне аблвыканкама больш уважліва вывучыць становішча на рынку працы і прапанаваць жанчыне прымальныя варыянты.

Не менш актуальнай для жыхароў вобласці застаецца жыллёвая праблема. Шматдзетная сям'я з Бабруйска наогул трапіла ў нейкую дэтэктыўную гісторыю. Спачатку яе выключылі са спіса на трохпакаёўку з аздабленнем, а калі праз суд яна была адноўлена ў правах, кватэру вярнулі, але іншую, без аздаблення. Потым прыйшлося патрапаць нервы, каб паставіць нерухомасць на ўлік, бо ў афіцыйных дакументах кватэры наогул не было. Старшыня аблвыканкама паабяцаў дасканала разабрацца і перадаць адпаведны ліст у Генпракуратуру. Садзейнічанне ў атрыманні кватэры спатрэбілася яшчэ адной шматдзетнай сям'і з Бабруйска.

Жанчына з Магілёва паскардзілася, што яе сям'я набыла ўчастак для будаўніцтва жылля ў Казіміраўцы, але з-за адсутнасці дарогі і інжынерных сетак няма магчымасці зарэгістраваць дом, прыходзіцца плаціць за камунальныя паслугі па двайных тарыфах.

Фермер з Клімавіч паскардзіўся на тое, што ўчасціліся выпадкі, калі яму вяртаюць малако.

Жыхарка аграгарадка Свіслач Асіповіцкага раёна распрацавала план па стварэнні Цэнтра экалагічнай эстэтыкі на базе населенага пункта.

Прагучалі таксама пытанні, якія датычыліся несвоечасовых разлікаў за аказаныя паслугі, наконт дрэннага стану дарог у сельскай мясцовасці, адсутнасці тратуара, злоўжывання сваімі паўнамоцтвамі з боку кіраўніцтва гаражнага кааператыва, перабояў у працы водаправода, ігнаравання звароту старога чалавека наконт будаўніцтва навеса для дроў... Кожнаму, хто звярнуўся па дапамогу, будуць дадзены пісьмовыя тлумачэнні па пытаннях.

У гэты ж дзень 45 зваротаў паступіла ў Магілёўскі гарвыканкам, дзе прамую лінію вёў мэр горада Уладзімір Цумараў. З іх 29 датычыліся ЖКГ, гараджан таксама хвалявалі тэмы будаўніцтва жылля, аказання матэрыяльнай дапамогі, абрэзкі дрэў. Адзін чалавек звярнуўся па садзейнічанне ў працаўладкаванні, яшчэ адзін наконт вызвалення ад збору па Дэкрэце №3.

Нэлі ЗІГУЛЯ

zіgulya@zvіazda.by

Загаловак у газеце: Дапамагчы, параіць, растлумачыць

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».