Вы тут

Як выконваецца Указ №100?


Лёзненскі раён лічыцца адным з найлепшых па выкананні ўказа Прэзідэнта наконт зносу старога жылля і збудаванняў, якія не эксплуатуюцца. А ў Лёзненскі сельвыканкам па вопыт прыязджаюць нават з іншых рэгіёнаў і абласцей.


— Для фарміравання рэгістра такіх будынкаў праводзім абследаванне тэрыторыі кожнага населенага пункта — іх усяго 42. Сумесна з дэпутатамі і старэйшынамі складаем акт абследавання домаўладанняў і зямельных участкаў, потым звяртаемся ў раённую камісію, — расказвае старшыня Лёзненскага сельскага Савета Святлана Пукава.

Пасля абследавання дома і складання заключэння раённай камісіяй у трохдзённы тэрмін накіроўваецца апавяшчэнне ўласніку аб запланаваным уключэнні жылога дома ў рэгістр. Тут, як правіла, бываюць цяжкасці з пошукам уласнікаў і нашчадкаў. Паколькі многія з іх, забраўшы бацькоў да сябе па месцы жыхарства, забываюць аб тым, што за ўчасткам і домам неабходны догляд. А ўспамінаюць пра гэта толькі тады, калі атрымліваюць лісты з раённай камісіі. Да пошукаў спадчыннікаў далучаюцца старэйшыны, нават суседзі.

— А пры неабходнасці афармляем запыт у РАУС аб аказанні дапамогі. У двухмесячны тэрмін (з даты складання заключэння) райвыканкамам прымаецца рашэнне аб уключэнні дома ў рэгістр. На падставе выпіскі з яго і заключэння райвыканкама не пазней чым праз месяц з дня ўключэння жылля ў рэгістр падаецца заява ў суд, — працягвае суразмоўніца.

Пры гэтым прыкладаецца мноства дакументаў. Сярод іх: копія акта абследавання зямельнага ўчастка і размешчанага на ім домаўладання, фота домаўладання і зямельнага ўчастка. У «папцы» і копія заключэння раённай камісіі, звесткі, прадстаўленыя бюро па дзяржаўнай рэгістрацыі і зямельным кадастры, копія асабовага рахунка з пагаспадарчай кнігі, інфармацыя інспекцыі па падатках і зборах...

Робіцца і копія раённай газеты, у якой надрукаваны адпаведныя звесткі. Плюс выпіска з прадстаўніцтва Белдзяржстраха аб наяўнасці дагавораў добраахвотнага страхавання, звесткі з натарыяльнай канторы, копія рашэння аб уключэнні ў рэгістр.

— Пасля прыняцця рашэння судом сумесна з раённай камісіяй вызначаем далейшы лёс пустога дома, перададзенага ў камунальную ўласнасць раёна, — канстатуе Святлана Пукава.

Толькі за апошнія два гады на тэрыторыі Лёзненскага сельсавета шляхам адкрытых таргоў прадалі пяць дамоў. Іх агульны кошт да дэнамінацыі перавышаў 55,6 мільёна рублёў. На канец сакавіка былі прызначаныя таргі па чарговым домаўладанні. Рыхтуюцца матэрыялы па продажы яшчэ двух...

Аляксандр ПУКШАНСКІ

pukshanskі@zvіazda.by

Загаловак у газеце: Дом пад знос

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».