Вы тут

Беларуская парламенцкая дэлегацыя наведала Паўночную сталіцу Расіі


26—28 сакавіка 2017 года парламенцкая дэлегацыя Рэспублікі Беларусь на чале са старшынёй Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі Міхаілам Мясніковічам прыняла ўдзел у Міжпарламенцкай асамблеі дзяржаў — удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў (МПА СНД) і Парламенцкай Асамблеі Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы (ПА АДКБ) у Санкт-Пецярбургу.


У ходзе пасяджэння Савета ПА АДКБ была прынята Заява з нагоды 25-годдзя падпісання Дагавора аб калектыўнай бяспецы, 15-годдзя Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы і 10-годдзя Парламенцкай асамблеі АДКБ, а таксама разгледжаны пытанні каардынацыі знешнепалітычнай дзейнасці парламенцкіх дэлегацый дзяржаў — членаў АДКБ у іншых міжнародных парламенцкіх арганізацыях, удзелу парламенцкіх дэлегацый дзяржаў — членаў АДКБ у чарговай летняй сесіі Парламенцкай Асамблеі АБСЕ, падрыхтоўкі міжпарламенцкіх слуханняў па пытаннях эфектыўнага процідзеяння сістэмы калектыўнай бяспекі гібрыдным войнам у сучасных умовах.

Загаловак у газеце: Парламентарыі супраць гібрыдных войнаў

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?