Вы тут

На днях Аляксандр Лукашэнка наведае Туркменістан


На днях кіраўнік краіны з афіцыйным візітам наведае Туркменістан. Там нашы спецыялісты заканчваюць будаўніцтва Гарлыкскага горна-абагачальнага камбіната. За гэты праект не рашаліся брацца ў часы Савецкага Саюза.


Візіт беларускага лідара ў гэтую цэнтральнаазіяцкую краіну пачнецца ўжо сёння, 29 сакавіка, і працягнецца да 31 сакавіка.

— Мы заканчваем велізарную будоўлю, пабудаваны горна-абагачальны камбінат па здабычы калійных угнаенняў, — адзначыў Аляксандр Лукашэнка падчас рабочай сустрэчы з Міхаілам Мясніковічам, старшынёй Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу, які нядаўна наведаў Туркменістан, у тым ліку і Гарлыкскі горна-абагачальны камбінат. — Наколькі я інфармаваны, мы ўжо атрымалі першую прадукцыю... Мы нарэшце асвоілі гэту вытворчасць, улічваючы, што ў савецкія часы, калі там даследаванні вяліся, Савецкі Саюз не рызыкнуў, не змог гэтым займацца, паколькі гэта вельмі складаная была тэхналогія ў сувязі з тымі грунтамі, якія прыйшлося нам прайсці. Але зрабілі. Значыць, тэхналогіі ў нас у гэтым плане салідныя, і гэта сігнал усяму свету, што мы можам адкрыць любую шахту і здабываць там не толькі калійныя ўгнаенні і іншае, але і любыя карысныя выкапні шахтавым спосабам, я ўжо не кажу адкрытым спосабам. Таму для нас гэта вельмі важны быў праект, і добра, што мы яго завяршылі.

Надзея ЮШКЕВІЧ

yushkevich@zviazda.by

Загаловак у газеце: Іміджавы праект

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».