Вы тут

Што б яны без мяне рабілі?


Даня пераказвае серыю з мульціка «Шчанячы патруль»:

— Яны там у хакей гулялі...

— Можа ў футбол, — папраўляю я яго.

— Вой, так, яны ж мяч ганялі, — успомніў Даня.

— А тады скажы мне, чым хакей ад футбола адрозніваецца?

— Вой, мамачка, ды забудзься ты пра гэты хакей! — выкруціўся Даня.

***

— Звары мне яблычную кашу, — просіць Даня. — Трэба яблыкі парэзаць, потым вадой заліць, дадаць манкі...

— І ты будзеш яе есці?

— Так, каб быць прыгожым і здаровым. І тады дзяўчаткі будуць пытацца: як мяне завуць? Дзяўчаткі заўсёды да прыгожых прыстаюць.

***

— Гэта нават добра, што вы мяне на выхадных з Вовам і Татай (сын кліча бабулю і дзядулю па імёнах) пакінулі, — я ім у вёсцы так дапамог! Што б яны без мяне рабілі?

***

— Каб злавіць крата, трэба шкляны слоік закапаць у зямлю, — тлумачыць Даня.

— Адкуль ты гэта ведаеш? — дзіўлюся.

— Проста я разумны!

***

Муж сабраўся шпакляваць адкос. Даня таксама хапаецца за шпаталь.

— Давай ты лепш будзеш назіраць, — прапануе яму муж.

— Калі я не буду дапамагаць, я буду перашкаджаць. Вось, выбірай!

***

— А дзе наша Каця (кошка)? — пытаецца сын у бабулі. І тут жа сам адказвае:

— Напэўна, пайшла на рыбалку — мышэй лавіць.

Запісала Яна ЛЫЧКОЎСКАЯ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».