Вы тут

У Палаце прадстаўнікоў абмеркавалі змест наступнай сесіі


Дзясяткі законапраектаў, візіты ў нашу дзяржаву некалькіх парламенцкіх дэлегацый і, безумоўна, 26-я сесія Парламенцкай асамблеі АБСЕ, якая пройдзе ў нашай сталіцы, — гэта толькі асноўныя планы Палаты прадстаўнікоў на веснавую сесію, якая адкрыецца ўжо ў наступны панядзелак, 3 красавіка.


Уладзімір АНДРЭЙЧАНКА, старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу, паведаміў, што ўжо распачата распрацоўка пакета бюджэтных дакументаў на 2018 год.

У маі ў Палаце прадстаўнікоў пройдзе семінар па пытаннях бюджэтнага заканадаўства, на якім дэпутаты змогуць падрабязна азнаёміцца з асноўнымі этапамі і асаблівасцямі бюджэтнага працэсу.

Найважнейшая задача міжнароднай павесткі — правядзенне Беларуссю ў ліпені бягучага года 26-й сесіі ПА АБСЕ.

— Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь паставіў задачу правесці яе на належным узроўні. Гэта запатрабуе ад усіх дзяржаўных органаў — і ў першую чаргу ад Палаты прадстаўнікоў — максімальных намаганняў і адказнасці, — заявіў Уладзімір Андрэйчанка. — Мы таксама рыхтуемся да афіцыйнага візіту беларускай парламенцкай дэлегацыі ў Пакістан. Праграмай, акрамя сустрэч на высокім узроўні, прадугледжана правядзенне першага беларуска-пакістанскага сельскагаспадарчага форуму. У Беларусі ў найбліжэйшыя месяцы мы чакаем кіраўнікоў парламентаў Кітая, Чэхіі, Індыі і Пакістана.

Леанід ЦУПРЫК, старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце, расказаў аб праекце парадку дня наступнай сесіі:

— На сёння ў праект уключана 30 пытанняў. З іх: 14 законапраектаў у першым чытанні, 4 — у другім, 9 ратыфікацый міжнародных дагавораў, а таксама два дэкрэты Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Надзея ЮШКЕВІЧ

yushkevich@zviazda.by

Загаловак у газеце: План работы ўжо ёсць

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».