Вы тут

У Доме прэсы адкрылася выстаўка карыкатур


Мастак Алег Гуцол актыўна супрацоўнічае з часопісам «Вожык», які падтрымаў з'яўленне экспазіцыі яго карыкатур на другім паверсе Дома прэсы. Арганізатарамі выстаўкі выступілі таксама Міністэрства інфармацыі Беларусі і Выдавецкі дом «Звязда».


Мастак праілюстраваў больш за 60 кніг, прыняў удзел у больш чым 600 міжнародных выстаўках і конкурсах карыкатуры, а яго работы, што з'яўляюцца на старонках часопіса «Вожык», імпануюць чытачу. Бо гэта заўсёды шчыра, з гумарам і пра жыццё.

— Адзін блазан пераўзыдзе ўсіх каралёў і ўсіх прыдворных. Гэта тое, пра што ўсе ведаюць, але маўчаць. — адзначыў мастак Сяргей Волкаў на ўрачыстым адкрыцці выстаўкі. — Алег Гуцол — унікальная з'ява, чалавек-сонца. Усе яго работы выклікаюць усмешку і здаровы смех. І ўзровень яго прафесіяналізму надзвычай высокі — ён мае свой твар і ўласны мастацкі стыль, яго ні з кім не пераблытаеш. Думаю, такія работы трэба часцей змяшчаць на вокладцы «Вожыка», а не толькі на ўнутраных старонках.

Варта адзначыць, што карыкатурай мастак прафесійна займаецца з 1987 года. У свой час ён друкаваўся ў часопісах «Перець», «Крокодил», «Чаян», «Tapіr» «Fenamіzah» і іншых. Супрацоўніцтва з «Вожыкам» таксама аказалася надзвычай плённым. Літаратурны рэдактар часопіса Вераніка Мандзік акцэнтавала:

— Хацелася б звярнуць увагу на назву выстаўкі — «Антрапалогія». Я задумалася, чаму менавіта яна?.. Але калі прыйшла ў Дом прэсы і зірнула на малюнкі, усё стала відавочна. Антрапалогія — навука пра чалавека. Чалавек — істота разумная. А найпершая прыкмета інтэлекту і розуму — тонкае пачуццё гумару. Гэта тое, чым валодае спадар Гуцол, які дае нам магчымасць зірнуць на жыццё праз яго выдатны мастакоўскі густ і талент.

Ніна ШЧАРБАЧЭВІЧ

nina@zviazda.by

Фота Кастуся ДРОБАВА

Загаловак у газеце: Гумар плюс Алег Гуцол

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».