Вы тут

Стаўка рэфінансавання — 14%


Зніжэнне стаўкі рэфінансавання з 15% да 14% гадавых у Беларусі адбудзецца з 19 красавіка, паведамляюць спецыялісты ўпраўлення інфармацыі і грамадскіх сувязяў Нацыянальнага банка краіны.


Таксама з гэтай даты зніжаюцца і стаўкі па пастаянна даступных і двухбаковых аперацыях Нацбанка па падтрымцы бягучай ліквіднасці банкаў — з 18% да 17% гадавых. Акрамя таго, зніжаны стаўкі па пастаянна даступных аперацыях выключэння ліквіднасці — з 10% да 9% гадавых. «Інфляцыя ў Беларусі працягвае зніжацца больш значнымі тэмпамі, чым прагназавалася. Такая тэндэнцыя ў асноўным абумоўлена паслабленнем інфляцыйнага ціску з боку фундаментальных і манетарных фактараў. Прырост спажывецкіх цэн, а таксама паказчыкі базавай і трэндавай інфляцыі сёлета ў сакавіку і ў найбліжэйшыя месяцы чакаюцца на ўзроўні менш за 7 працэнтаў у гадавым падліку», — растлумачылі ў Нацбанку.

Фінансісты адзначаюць, што на ўнутраным валютным рынку захоўваецца тэндэнцыя чыстай прапановы замежнай валюты, што забяспечвае ўстойлівасць курсу беларускага рубля і дазваляе Нацыянальнаму банку купляць валюту для папаўнення золатавалютных рэзерваў. Эканамісты прагназуюць, што Нацыянальны банк будзе і надалей зніжаць сёлета працэнтныя стаўкі.

Сяргей КУРКАЧ

kurkасh@zvіаzdа.bу

Выбар рэдакцыі

Культура

Жэмчуг і пясок. Пяць расчараванняў Максіма Багдановіча

Жэмчуг і пясок. Пяць расчараванняў Максіма Багдановіча

існуе тэорыя, што толькі той, каму выпала перажыць моцныя ўзрушэнні, можа стаць сапраўдным паэтам.

Грамадства

Вакцынацыя і рэвакцынацыя: калі і каму прышчапляцца ад каранавіруса паўторна

Вакцынацыя і рэвакцынацыя: калі і каму прышчапляцца ад каранавіруса паўторна

Якую вакцыну выбраць для паўторнай прышчэпкі ад каранавіруса?

Грамадства

Крэпасць духу. 10 натхняльных храмаў Гродзеншчыны

Крэпасць духу. 10 натхняльных храмаў Гродзеншчыны

Гэта культурнае багацце прыцягвае ў краіну масу падарожнікаў.