Вы тут

Аператар velcom павышае тарыфы на паслугі сувязі з 12 красавіка


Такая інфармацыя размешчана на сайце кампаніі.


Павелічэнне кошту складзе 9% і закране званкі, абаненцкую плату, SMS, MMS, інтэрнэт-тарыфы, тарыфы на выходныя міжнародныя званкі, спецыяльныя і некаторыя дадатковыя паслугі (у тым ліку тыя, што аказваюцца праз кантэнт-правайдараў, роўмінг і іншыя). Зменіцца таксама прынцып прадастаўлення мабільнага інтэрнэту на тарыфным плане «Smart Бясконцы» — пры спажыванні больш як 100 ГБ доступ у інтэрнэт будзе прадастаўляцца на хуткасці да 512 Кбіт/с.

Змяненні не закрануць абанентаў тарыфных планаў «Сацыяльны» і «Пенсійны»: абаненцкая плата, кошт выходных выклікаў на стацыянарныя нумары і ў сетцы мабільных аператараў для іх застануцца ранейшымі.

Надзея НІКАЛАЕВА

nіkalaeva@zvіazda.by

Загаловак у газеце: Мабільная сувязь даражэе

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».