Вы тут

Упершыню ў Мінску пройдзе народны чэмпіянат па паранні сярод аматараў


Незвычайныя спаборніцтвы стартуюць ужо ў гэтую суботу ў сталічным Палацы спорту. Прыняць удзел у чэмпіянаце зможа любы ахвотны, у якасці як лазеншчыка, так і мадэлі для парання.


Гледачы ж змогуць убачыць тэхнікі і методыкі аздараўленчых лазневых працэдур, як старадаўніх, так і новых. Акрамя таго, прафесійныя лазеншчыкі падзеляцца сваімі ведамі — ад асаблівасцяў будаўніцтва правільнай лазні да правілаў здаровага парання.

— Беларускі народны чэмпіянат па паранні хочам зрабіць традыцыйным, а прафесійны правесці, магчыма, праз паўгода-год, — кажа прафесійны парыльшчык Генадзь Мароз, арганізатар дзевяці беларускіх лазневых фестываляў, бронзавы прызёр 3-га Міжнароднага чэмпіянату па паранні, суддзя міжнароднай катэгорыі па спартыўным паранні. — Ладзім мерапрыемства, у першую чаргу, каб падзяліцца ведамі пра аздараўленчую лазню з усімі, хто любіць парыцца і цікавіцца беларускай лазневай традыцыяй, расказаць пра тыя нюансы, якія робяць лазню магутнай крыніцай здароўя. І яшчэ нам хацелася б паглядзець, як нашы суайчыннікі ўмеюць працаваць венікам, як абыходзяцца з парай. Можа быць, мы даведаемся для сябе нешта новае. Бо калі аматар здолее абгрунтаваць суддзям сваю тэхніку, гэта будзе вельмі цікава і прафесіяналам, і гледачам.

Лазневыя спаборніцтвы пройдуць у рамках Міжнароднай спецыялізаванай выставы «Драўлянае і каркаснае домабудаванне. Лазня-2017». Апошняя па традыцыі працуе тры дні: з 6 па 8 красавіка. На выставе будуць прадстаўлены элітныя і бюджэтныя дамы, зрубы, лазні, альтанкі, а таксама ўсё неабходнае для ўладкавання прысядзібнага ўчастка. Спецыялісты і незалежныя эксперты правядуць кансультацыі, для наведвальнікаў пройдуць бясплатныя майстар-класы.

Надзея ДРЫНДРОЖЫК

nadzіeja@zvіazda.by

Загаловак у газеце: Усе — у лазню

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.