Вы тут

Дадатковыя паязды да Брэста і Гомеля


У сувязі з сезонным павелічэннем пасажырапатоку Беларуская чыгунка прызначыла ў пастаяннае курсіраванне дадатковыя паязды, якія будуць хадзіць сучасным маторвагонным рухомым саставам, паведамілі ў прэс-цэнтры магістралі.


Так, з 5 красавіка па маршруце Мінск — Брэст — Мінск прызначаны дадатковы поезд міжрэгіянальных ліній бізнес-класа №723/724, які будзе курсіраваць па серадах і чацвяргах (за выключэннем 19, 20, 26 красавіка, 4, 10, 17, 18 мая, 7, 8 чэрвеня).

З Мінска поезд №723 будзе адпраўляцца ў 7.00, а прыбываць на станцыю Брэст-Цэнтральны ў 10.50 (састаў робіць прыпынак на станцыі Баранавічы-Цэнтральныя).

У зваротным напрамку цягнік №724 Брэст — Мінск будзе адпраўляцца з Брэста ў 15.50, а прыбываць у Мінск у 19.30. У дарозе ён таксама будзе рабіць прыпынак на станцыі Баранавічы-Цэнтральныя.

З 17 красавіка Беларуская чыгунка прызначае дадатковы поезд міжрэгіянальных ліній бізнес-класа №718 па маршруце Мінск — Гомель адпраўленнем з Мінска ў 14.56, які будзе дадаткова курсіраваць з панядзелка па чацвер (у цяперашні час састаў курсіруе па пятніцах і нядзелях) з прыпынкамі па станцыях Асіповічы, Бабруйск і Жлобін.

Сяргей РАСОЛЬКА

rs@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?