Вы тут

Фірменнаму поезду №2/1 Мінск — Масква «Беларусь» — 55 гадоў


У свой першы рэйс першы ў краіне фірменны поезд адправіўся 2 красавіка 1962 года. Тады штодзённы поезд №2/1 «Беларусь» стаў першым фірменным у СССР.


Як нагадалі ў прэс-цэнтры чыгункі, сімвалічна і тое, што поезд запусцілі ў год 100-годдзя беларускай магістралі. Важны транспартны і іміджавы праект, візітная картка краіны — роўна на стагоддзе маладзейшы за ўсю Беларускую чыгунку, якая сёлета адзначыць сваё 155-годдзе. Паязныя брыгады галоўнага поезда краіны фарміруюць з самых вопытных праваднікоў, якія прайшлі атэстацыю на права яго абслугоўвання. На сённяшні дзень у складзе поезда курсіруюць сучасныя купэйныя вагоны і вагоны СВ. У складзе поезда ёсць вагон-рэстаран, па просьбе пасажыра афіцыянт можа даставіць фірменныя стравы ў купэ. Магчымасць выехаць з Мінска ў 22 гадзіны і прыбыць у Маскву да 8-й раніцы, а затым, завяршыўшы ўсе справы, з камфортам вярнуцца ў Мінск даўно ацанілі дзелавыя людзі, артысты і іншыя знакамітасці.

Сяргей РАСОЛЬКА

rs@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.