Вы тут

Канец ацяпляльнага сезона вызначаць мясцовыя ўлады


Ужо традыцыйна ацяпляльны сезон у нашай краіне завяршаецца ў першай палове красавіка. Спачатку цяпло перастаюць падаваць у грамадскія і адміністрацыйныя будынкі, а таксама на прадпрыемствы.


Адпаведныя кранікі на цяпло для адміністрацыйных будынкаў у сталіцы пачалі закручваць з панядзелка, паведамляе выконваючая абавязкі начальніка ўпраўлення гарадской гаспадаркі і энергетыкі Мінгарвыканкама Марына Малаева. Магчымыя тэрміны адключэння ацяплення ў жылым фондзе пакуль удакладняюцца, адзначылі ў Мінгарвыканкаме.

У рэжыме працеплівання

Кіраўнік прэс-службы Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Генадзь Аксціловіч паведаміў карэспандэнту «Звязды», што рашэнне аб адключэнні цяпла прымаюць аблвыканкамы і Мінскі гарвыканкам. Звычайна сезон завяршаюць тады, калі на працягу 5 дзён трымаецца сярэднясутачная тэмпература паветра больш за 8 градусаў. Напрыклад, адміністрацыйныя будынкі Гродзенскай вобласці ўлады вырашылі не ацяпляць ужо з першых дзён красавіка. А ўвесь жылы фонд перавялі ў рэжым працеплівання. Праўда, пакуль рашэнне аб завяршэнні ацяпляльнага сезона не прынята. «У сувязі з павышэннем тэмпературы паветра ў рэжым працеплівання пераводзіцца жылы фонд, інтэрнаты, гасцініцы, навучальныя ўстановы і аб'екты аховы здароўя», — адзначылі ў аддзеле энергетыкі, транспарту і сувязі Гродзенскага аблвыканкама. Там заўважылі, што мінулай вясной ацяпленне сталі адключаць таксама ў пачатку красавіка, аднак у трэцяй дэкадзе месяца з-за халоднага надвор'я цяпло на час вярнулася ў дзіцячыя сады, школы, бальніцы, а таксама жылы фонд Гродна і некаторых раёнаў вобласці.

У сталічным рэгіёне рашэнне прынята

Начальнік аддзела цеплавой гаспадаркі і энергетыкі ДА «Жыллёва-камунальная гаспадарка Мінскай вобласці» Таццяна Шмігельская паведаміла нашаму выданню аб тым, што рашэнне аб адключэнні цяпла ў цэнтральным рэгіёне краіны прынята менавіта ў аўторак. Гэты дакумент рэкамендуе адпаведным службам спыняць падачу цяпла ў дамы, калі на працягу 3 дзён на дварэ будзе трымацца сярэднясутачная тэмпература больш як плюс 8 градусаў.

Сяргей КУРКАЧ

kurkасh@zvіаzdа.bу

Загаловак у газеце: Цяпло адключаць на працягу трох дзён...

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек збяруцца, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.