Вы тут

Месцы набажэнстваў правераць сапёры


Як будуць ахоўваць грамадскі парадак у дні рэлігійных свят

На гэты красавік выпала адразу тры вялікія святы: Вербная нядзеля і Вялікдзень, якія сёлета будуць адзначацца 9 і 16 чысла адпаведна як праваслаўнымі, так і католікамі, і праваслаўная Радаўніца — 25 красавіка. У гэтыя дні ў месцах масавага збору людзей супрацоўнікі органаў унутраных спраў традыцыйна ўзмоцняць ахову.


Асаблівую ўвагу плануецца ўдзяліць пытанням асабістай, маёмаснай і дарожнай бяспекі грамадзян. Месцы набажэнстваў і прылеглую да іх тэрыторыю загадзя будуць аглядаць спецыялісты сапёрна-піратэхнічных груп. Калі ўзнікне неабходнасць, будзе арганізавана ачапленне і прапускны рэжым з выкарыстаннем тэхнічных сродкаў.

Начальнік упраўлення аховы правапарадку галоўнага ўпраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі МУС Аляксандар ЖЫЛІНСКІ паведаміў, што з-за павелічэння пасажырапатоку ў выхадныя і святочныя дні пад пільнай увагай будуць аб'екты транспарту. Дзяржаўтаінспекцыя ўжо распрацавала маршруты аб'ездаў месцаў правядзення масавых мерапрыемстваў. Для забеспячэння камфорту аўтаўладальнікаў ва ўзаемадзеянні з камунальнымі службамі ідзе падрыхтоўка зручных парковачных месцаў.

Міністэрства ўнутраных спраў заклікае грамадзян быць пільнымі: своечасова інфармаваць найбліжэйшыя міліцэйскія нарады аб падазроных асобах альбо пакінутых без нагляду прадметах.

Дар'я КАСКО

kasko@zvіazda.by

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.