Вы тут

У Гомелі выключылі з незаконнага абароту 40 тон металалому за суткі


40 тон металалому за адны суткі выключылі з незаконнага абароту гомельскія міліцыянеры ў выніку двух буйных затрыманняў.


На аўтадарозе «РФ — Гомель — Кобрын» ноччу з 2 на 3 красавіка інспектары дарожна-паставой службы разам з калегамі з Добрушскага РАУС спынілі аўтамашыну «МАН», напоўненую ломам чорнага металу. У 35-гадовага кіроўцы дакументаў на груз не было, але ён растлумачыў, што ўсё прызначалася для продажу на тэрыторыі Расіі. Як расказаў афіцыйны прадстаўнік УУС Гомельскага аблвыканкама Віталь Прыстромаў, кантрабанда вагой 20 тон дастаўлена ў Добрушскі РАУС, дзе ў адносінах да ўладальніка вядзецца адміністрацыйны працэс.

Яшчэ 20 тон чорнага металу супрацоўнікі спецпадраздзялення Дзяржаўтаінспекцыі «Маланка» і АМАП УУС затрымалі тым жа днём недалёка ад вёскі Стаўбун Веткаўскага раёна. 25-гадовы кіроўца грузавіка «МАЗ», жыхар вёскі Пакалюбічы, сказаў, што аўтамашына належыць аднавяскоўцу. Той, у сваю чаргу, растлумачыў, што збіраў метал каля сваёй вёскі і папрасіў знаёмага даставіць тавар у нарыхтоўчы пункт на расійскай тэрыторыі. Суправаджальныя дакументы ўладальнік тавару прад'явіць таксама не змог. Як і ў першым выпадку, аўтамабіль і груз затрыманы, праводзяцца неабходныя праверкі.

Ірына АСТАШКЕВІЧ

іost@zvіazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

Форма сацыяльнай актыўнасці падлеткаў.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».