Вы тут

Амерыканка паведаміла, што трапіла ў аварыю з-за снежнага чалавека


Жыхарка амерыканскага штата Айдаха паведаміла паліцыі, што трапіла ў аварыю з-за... снежнага чалавека, паведамляе агенцтва Assocіated Press.


50-гадовая амерыканка сцвярджае, што ўбачыла незвычайную чалавекападобную істоту, калі ехала цераз лес. Паводле яе слоў, істота (у ЗША яе называюць сасквотчам, або бігфутам) бегла па абочыне за аленем. Каб лепей разглядзець бігфута, жанчына паглядзела ў люстэрка задняга віду і не заўважыла аленя, які выскачыў на дарогу перад аўтамабілем. У афіцыйных дакументах здарэнне названа сутыкненнем транспартнага сродку з аленем. Памочнікі шэрыфа не знайшлі пацвярджэнняў таго, што ў інцыдэнце замяшаны бігфут. Існаванне снежнага чалавека не даказана. Па сведчаннях відавочцаў, яны нібыта сустракаюцца ў высакагорных або лясных раёнах.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».