Вы тут

Беларусь пазбавілася каля 3,4 мільёна проціпяхотных мін ПФМ-1


Амаль за тры гады пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага саюза Беларусь пазбавілася каля 3,4 мільёна проціпяхотных мін ПФМ-1.

Апошнія найбольш небяспечныя касетныя боепрыпасы з вадкім выбуховым рэчывам, якія засталіся нам у спадчыну ад Савецкага Саюза, былі знішчаны на вайсковай інжынернай базе, што каля Рэчыцы, у прысутнасці міжнароднай грамадскасці, прадстаўнікоў Узброеных Сіл Беларусі, Міністэрства замежных спраў і журналістаў.


Адзін на­ціск — і мі­на лік­ві­да­ва­на.

Без воблакаў пылу і нават бязгучна. І ўсё дзякуючы ўнікальнаму мабільнаму заводу з камерай халоднай дэтанацыі (знішчэння пры дапамозе зарадаў у таўстасценнай бранякамеры). Тэхналогію, распрацаваную спецыяльна для ліквідацыі боепрыпасаў з вадкім выбуховым рэчывам, якая дазваляе бяспечна для навакольнага асяроддзя ўтылізаваць хімічныя кампаненты і адходы, прапанавала іспанская кампанія Expal. Праект падтрымаў Еўрапейскі саюз, вылучыўшы каля чатырох мільёнаў еўра.

— Еўрапейскі саюз вельмі зацікаўлены ў знішчэнні і забароне выкарыстання проціпяхотных мін, таму для нас гэты праект быў вельмі важным, — зазначыла кіраўнік прадстаўніцтва Еўрапейскага саюза ў Беларусі Андрэа ВІКТАРЫН. — Мы падтрымліваем тое, што Беларусь далучылася да Атаўскай канвенцыі, згодна з якой забараняецца прымяняць, назапашваць, вырабляць і перадаваць проціпяхотныя міны і прадугледжваецца іх знішчэнне. У гэтай сферы мы пакуль не плануем новых праектаў, будзем працягваць супрацоўніцтва па іншых кірунках.

Так вы­гля­да­лі зні­шча­ныя бо­еп­ры­па­сы...

Уні­каль­ны ма­біль­ны за­вод  іс­пан­скай кам­па­ніі,  дзе бы­ло зні­шча­на  ка­ля 3,4 міль­ё­на  про­ці­пя­хот­ных мін.

Дарэчы, на аб'екце па знішчэнні проціпяхотных мін быў задзейнічаны беларускі персанал. Работа ў тры змены зрабіла працэс ліквідацыі боепрыпасаў амаль бесперапынным.

Як падкрэсліў кіраўнік праекта кампаніі Expal Ганзалес КУЭСТА, міны былі знішчаны без адзінага інцыдэнту. «Выконваліся самыя строгія прынцыпы і правілы тэхнікі бяспекі на вытворчасці, — заўважыў Ганзалес Куэста. — Мы вельмі скрупулёзна прытрымліваліся і рэгламентаў у галіне аховы навакольнага асяроддзя, якія прыняты і выкарыстоўваюцца ў Рэспубліцы Беларусь. Менавіта на экалогію пайшла найбольшая частка інвестыцый, вылучаных на гэты праект».

Каардынатар праекта, начальнік інжынерных войскаў — начальнік упраўлення інжынерных войскаў Генеральнага штаба Узброеных Сіл палкоўнік Андрэй КУРАКОЎ расказаў, што персанал, задзейнічаны ў знішчэнні проціпяхотных мін, набыў дадатковую прафесію, якая будзе запатрабаваная не толькі ў ваеннай сферы. Акрамя таго, начальнік інжынерных войскаў падкрэсліў, што дадзены тып боепрыпасаў, тэрмін захоўвання якіх складае не больш як 10 гадоў, не адпавядаў патрабаванням бяспекі, таму мог пагражаць жыццю і здароўю беларусаў.

Вераніка КАНЮТА

kanyuta@zvіazda.by

Рэчыцкі раён

Фота Надзеі БУЖАН

Загаловак у газеце: Ліквідаваць нябачнага ворага

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».