Вы тут

Вулей для дронаў


Іспанскі архітэктар прадставіла праект порта-канцэнтратара для невялікіх беспілотных лятальных апаратаў.


Многія буйныя кампаніі ўжо пачалі эксперыментаваць з беспілотнымі лятальнымі апаратамі — дронамі, выкарыстоўваючы іх у якасці кур'ераў. Amazon, UPS і Domіno думаюць, як больш эфектыўна прымяняць дроны ў сваіх мэтах, але ніхто з іх не задумваўся над неабходнай для гэтага інфраструктурай.

Беспілотныя апараты трэба дзесьці захоўваць, зараджаць і рамантаваць, не кажучы ўжо пра тое, што перад адпраўкай грузу са склада трэба неяк прычапіць пасылку да лятальнага апарата. Саўл Фернандэз, архітэктар з універсітэта Алькалы, прапанавала ўласнае рашэнне праблемы — праект гарадскога дронапорта. «Сучасныя праблемы дастаўкі тавараў беспілотнікамі трэба вырашаць, бо на сёння ў кампаній, занятых кур'ерскімі перавозкамі, няма выразнага разумення таго, што будзе, калі яны закупяць некалькі тысяч лятальных апаратаў і пачнуць з іх дапамогай рассылаць пасылкі. У горадзе яны не змогуць эфектыўна спраўляцца з пастаўленымі задачамі, таму я спрабую прадставіць рашэнне ў гэтай няпростай сітуацыі», — тлумачыць Саўл.

Праект называецца Urban Droneport. На думку аўтара ідэі, порт мог бы размяшчацца ў Мадрыдзе і служыць своеасаблівым канцэнтратарам і лагістычным цэнтрам для беспілотнікаў. Дроны будуць знаходзіцца ў спецыяльных сферычных ангарах — унутры яны змогуць падзараджацца дзякуючы сонечным панэлям, размешчаным на вечках гэтых жа капсул.

Іван Купарвас

hvir@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».