Вы тут

Сі Цзіньпін сустрэўся з Дональдам Трампам


Кітайскі і амерыканскі лідары правялі перамовы ў маёнтку Мар-а-Лага.


Старшыня КНР Сі Цзіньпін і прэзідэнт ЗША Дональд Трамп дамовіліся пашырыць узаемавыгаднае супрацоўніцтва дзвюх краін і ўрэгуляваць рознагалоссі паміж імі на прынцыпах узаемнай павагі, перадае "Жэньмінь жыбаа" анлайн"

Лідары дзвюх краін таксама сышліся ў меркаванні, што іх сустрэча, якая адбылася ў маёнтку Мар-а-Лага ў штаце Фларыда, была "пазітыўнай і плённай". У ходзе перамоў за мінулыя два дні Сі Цзіньпін і Дональд Трамп абмеркавалі ключавыя сферы двухбаковага супрацоўніцтва, у тым ліку глабальныя і рэгіянальныя пытанні, якія ўяўляюць узаемную цікавасць. 

Па словах старшыні КНР, яго першая сустрэча з новым лідарам ЗША вельмі важная для развіцця кітайска-амерыканскіх сувязяў. Сі Цзіньпін адзначыў, што ў ходзе сустрэчы абодва бакі змаглі лепш зразумець адзін аднаго, умацавалі ўзаемны давер, дасягнулі кансенсусу па многіх важных пытаннях і ўсталявалі добрыя працоўныя адносіны. Абодва бакі павінны яшчэ мацней паглыбіць адносіны, каб яны лепш адпавядалі інтарэсам дзвюх краін і іх народаў, і працаваць над забеспячэннем міру і працвітання ва ўсім свеце, сказаў старшыня КНР. Ён таксама адзначыў, што Пекін вітае ўдзел Вашынгтона ў супрацоўніцтве ў рамках ініцыятывы "Пояс і шлях" ("Эканамічны пояс Шаўковага шляху" і "Марскі Шаўковы шлях ХХІ стагоддзя"). 

Перад пачаткам другога раўнду перамоваў паміж лідарамі дзвюх краін высокапастаўленыя кітайскія і амерыканскія чыноўнікі запусцілі два новых механізмы дыялогу па пытаннях эканомікі, знешняй палітыкі і бяспекі.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».