Вы тут

МЗС: Пры сутыкненні цягнікоў у Маскве пацярпелі 6 беларусаў


Пры сутыкненні пасажырскага цягніка Масква-Брэст і прыгараднай электрычкі на захадзе Масквы пацярпелі 6 грамадзян Беларусі. Трое з іх шпіталізаваны, трое атрымалі меддапамогу і адмовіліся ад шпіталізацыі, паведамілі ў МЗС Беларусі.


У маскоўскія бальніцы былі змешчаныя дзве жанчыны і адзін мужчына. У іх дыягнаставаны пераломы рэбраў і ўдары, усім аказана неабходная дапамога.

Яшчэ трое беларускіх грамадзян, атрымаўшы дапамогу, адмовіліся ад шпіталізацыі і накіраваліся ў Беларусь.

Беларускія дыпламаты працуюць у цесным кантакты з прадстаўнікамі расійскіх МНС і чыгункі.


Пацярпелым пры сутыкненні цягніка і электрычкі ў Маскве выплацяць кампенсацыі да 2 млн расійскіх рублёў. Такая інфармацыя агучана 9 красавіка ў эфіры тэлеканала "Сталічнае тэлебачанне".


Паводле інфармацыі канала, "пацярпелым у залежнасці ад цяжару атрыманы траўмаў выплацяць да 2 млн расійскіх рублёў".

Аналагічную інфармацыю агучыў прэзідэнт Нацыянальнага саюза страхоўшчыкаў адказнасці (НССА) Ігар Юргенс. "Згодна з законам аб абавязковым страхаванні адказнасці перавозчыка перад пасажырамі (ФЗ-67), усе пасажыры, пацярпелыя на грамадскім транспарце, уключаючы чыгуначны, маюць права на страхавыя выплаты ў выпадку нанясення шкоды iх жыццю, здароўю, маёмасці. Максімальная сума выплаты страхавых кампенсацый пацярпелым складае да 2 млн рублёў ", - сказаў ён.

Сума выплаты кожнаму пацярпеламу разлічваецца па спецыяльнай табліцы, зацверджанай пастановай урада РФ, удакладніў Ігар Юргенс. Так, за ўдары і ранкі пацярпелыя могуць атрымаць ад 1 тыс. расійскіх рублёў, за пераломы канечнасцяў - ад 60 да 300 тыс. расійскіх рублёў у залежнасці ад месца пералому і ступені цяжкасці траўмы. У выпадку атрымання некалькіх траўмаў выплаты падсумоўваюцца.

Пасажыры цягніка Масква - Брэст могуць звяртацца па кампенсацыю ў страхавую кампанію "СОГАЗ", якая з'яўляецца страхоўшчыкам адказнасці перавозчыка - "Федэральнай пасажырскай кампаніі". Пра гэта паведаміла прэс-служба страхоўшчыка.


Прычынай сутыкнення цягніка Масква - Брэст з электрычкай на захадзе Масквы ўвечары 8 красавіка, па версіі Следчага камітэта РФ, магла стаць адмова тармазной сістэмы.


Па словах афіцыйнага прадстаўніка СК РФ Святланы Пятрэнка, версія прымянення экстранага тармажэння ў мэтах прадухілення наезду на пешахода не пацвярджаецца. Сутыкненне пасажырскага цягніка з электрычкай, па папярэдніх дадзеных, магло адбыцца з-за адмовы тармазной сістэмы. У мэтах праверкі дадзенай версіі следства ўжо канфіскавала дакументы аб тэхнічным абслугоўванні цягніка. У той жа час следчыя правяраюць усе магчымыя версіі сутыкнення.

БЕЛТА

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.