Вы тут

Як пазбегнуць распаўсюджаных захворванняў мочавыдзяляльнай сістэмы?


Да іх адносяцца інфекцыі (урэтрыт, цыстыт, піеланефрыт), мочакаменная хвароба і рак мачавога пузыра. У першую чаргу вытрымлівайце правілы асабістай гігіены і абавязкова лячыце ўсе інфекцыі і захворванні, каб прафілактаваць рак мачавога пузыра. Нават «лёгкі» цыстыт можа забяспечыць ускладненні ў выглядзе піеланефрыту. Пазбягайце неабароненага сексу, каб не займець інфекцыі, якія перадаюцца палавым шляхам.


— Падчас цяжарнасці сцеражыцеся цыстыту і піеланефрыту. Пры першых хваравітых сімптомах звярніцеся да ўрача, — рэкамендуе ўрач-тэрапеўт 11-й гарадской паліклінікі Мінска Кацярына МАШЧАНКА. — Не парушайце водна-салявы абмен, не злоўжывайце салёным, тлустым, смажаным і выпечкай. Нельга курыць: курэнне павышае рызыку развіцця злаякаснай пухліны мачавога пузыра ў 4 разы. Лішняя вага павялічвае верагоднасць узнікнення інфекцыйных захворванняў, узмацняе нагрузку на ныркі. Не дапускайце таго, каб вага адхілялася ад нормы больш як на 5—10 працэнтаў. Дэфіцыт фізічнай актыўнасці стварае застой крыві ў ніжняй частцы тулава, зніжае імунітэт. Высокі ціск пагаршае стан сасудаў, якія харчуюць ныркі, мочавыдзяляльнай сістэмы. У хворых на цукровы дыябет у 4—5 разоў павышана рызыка інфекцыйна-запаленчых захворванняў мочавыдзяляльнай сістэмы.

  • Пазбягайце пераахалоджвання.
  • Не насіце цесную бялізну.
  • Не злоўжывайце алкаголем, кавай і чаем.
  • Выпівайце дастатковую колькасць вады.
  • Ужывайце гародніну і фрукты.
  • Рэгулярна прымайце душ.
  • Трымайце мышцы ў тонусе — рухайцеся.
  • Сачыце за ўзроўнем цукру ў крыві і артэрыяльным ціскам.

Святлана БАРЫСЕНКА

protas@zviazda.by

Загаловак у газеце: Што лепш для нырак...

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.