Вы тут

«Белавія» пачне выконваць рэйсы па маршруце Мінск—Ніжні Ноўгарад—Мінск


30 мая «Белавія» пачне выконваць рэйсы па маршруце Мінск—Ніжні Ноўгарад—Мінск.


«Авіякампанія і аэрапорт «Стрыгіна» цягам трох гадоў вялі перамовы аб адкрыцці рэйса ў Ніжні Ноўгарад. Улічваючы, што апошнім часам намецілася павелічэнне росту пасажырапатоку ў Расіі, а таксама адсутнасць замежных перавозчыкаў у міжнародным аэрапорце «Стрыгіна», было прынята рашэнне аб адкрыцці рэйса па маршруце Мінск—Ніжні Ноўгарад—Мінск. «Белавія» дасць магчымасць жыхарам Ніжняга Ноўгарада і навакольных гарадоў падарожнічаць у пункты Еўропы, Закаўказзя і Цэнтральнай Азіі транзітам цераз Мінск па прывабных тарыфах, — паведамілі ў прэс-службе авіякампаніі.

Палёты будуць ажыццяўляцца чатыры разы на тыдзень з вылетам з Мінска ў 23.45 па аўторках, чацвяргах, пятніцах і нядзелях і прыбыццём у міжнародны аэрапорт «Стрыгіна» на наступны дзень у 01.35 (час мясцовы). Зваротны рэйс з Ніжняга Ноўгарада плануецца ажыццяўляць з вылетам у 4.45 па панядзелках, серадах, пятніцах і суботах з прылётам у Нацыянальны аэрапорт «Мінск» у 6.45. Час у дарозе складзе каля дзвюх гадзін. Палёты ў Ніжні Ноўгарад плануецца выконваць на паветраных суднах Embraer 195 умяшчальнасцю 107 крэслаў. Кошт білетаў у адзін бок складзе ад 88 еўра, уключаючы таксы і зборы, і ад 156 еўра — туды-назад. Білеты ўжо ў продажы.

Сяргей РАСОЛЬКА

rs@zviazda.by

Фота БЕЛТА

Загаловак у газеце: У Ніжні Ноўгарад — па паветры

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».