Вы тут

Прыбраў? Заплаці!


Заапарк марскіх жывёл у кітайскай правінцыі Хубэй дазволіў чысціць вальеры белых мядзведзяў за грошы, паведамляе выданне Sоuth Сhіnа Mоrnіng Роst.


Паслуга аказваецца раз на тыдзень, прычым рэгістравацца неабходна загадзя. Заплаціўшы 998 юаняў (каля 274 рублёў), наведвальнікі заапарка праходзяць медагляд і слухаюць кароткую лекцыю пра жывёл. Затым яны апранаюцца ў спецвопратку і на тры гадзіны адпраўляюцца ў вальер да белых мядзведзяў. Ім трэба будзе правесці прыборку, прыгатаваць ежу і пакарміць драпежнікаў. Мясцовы жыхар, які стаў першым кліентам, жартуе, што такія грошы бяруць за магчымасць панюхаць мядзведжы памёт. Тым не менш ён задаволены, што паглядзеў на мядзведзяў зблізку і змог зрабіць сэлфі на фоне драпежніка.

Іван Купарвас

hvir@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.