Вы тут

У панядзелак уначы да -6 градусаў


Другая дэкада красавіка прынесла беларусам не вельмі прыемны сінаптычны сюрпрыз. І ў гэтыя выхадныя на тэрыторыі Беларусі чакецца халоднае надвор'е з дажджамі і мокрым снегам, паведамляе намеснік начальніка службы метэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды Святлана Рыбакова.


А справа ў тым, што да нас завіталі атмасферныя франты ад цыклонаў, якія перамяшчаюцца па поўначы Еўропы. Тэмпературны фон паступова паніжаўся на працягу тыдня, ды і ў выхадныя цяпла не прадбачыцца, паведамляюць спецыялісты. У пятніцу дажджы ў асноўным «прапішуцца» на поўдні краіны, а максімальная тэмпература паветра складзе толькі ад плюс 5 да 11. У выхадныя на тэрыторыі Беларусі пачнуць гаспадарыць франтальныя раздзелы, якія змяшчаюцца з боку Балтыйскага мора, таму чакаецца няўстойлівае халоднае надвор'е. У суботу ўдзень на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, уначы з мокрым снегам. Тэмпература паветра удзень прагназуецца ад плюс 4 да плюс 11 градусаў, толькі па Брэсцкай вобласці — да 13 цяпла.

Увага! У нядзелю надвор'е ўвогуле сапсуецца, бо на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць ападкі ў выглядзе дажджу і мокрага снегу, якія будуць суправаджацца парывістым ветрам. Тэмпература паветра ўначы складзе ад нуля да плюс 7 градусаў, па поўначы пры праясненнях — да мінус 3. Удзень таксама будзе некамфортна — толькі ад 2 да 9 цяпла. Толькі па паўднёвым усходзе тэмпература павысіцца да плюс 12 градусаў.

У першы дзень наступнага тыдня захаваецца халоднае няўстойлівае надвор'е. Уначы пераважна па паўночна-ўсходняй частцы, а ўдзень — і ў паўночна-ўсходніх і паўднёвых раёнах пройдуць кароткачасовыя ападкі ў выглядзе дажджу і мокрага снегу. Стане яшчэ халадней. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 4 да плюс 3 градусаў, а пры праясненнях замаразкі будуць дасягаць мінус 6 градусаў. Удзень прагназуецца толькі 2—8 цяпла, а па паўднёвым захадзе — да плюс 10 градусаў.

Сяргей КУРКАЧ

kurkасh@zvіаzdа.bу

Загаловак у газеце: І нават мокры снег...

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».