Вы тут

Наша краіна можа перамагчы СНІД адной з першых


У многім беларуская медыцына з'яўляецца ўзорнай. Адным з самых яскравых прыкладаў гэтага можна назваць той факт, што наша дзяржава стала адной з першых у рэгіёне і свеце, якая пацвердзіла летась выключэнне перадачы ВІЧ ад маці да дзіцяці і атрымала адпаведны сертыфікат Сусветнай арганізацыі аховы здароўя.


Учора Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з выканаўчым дырэктарам Аб'яднанай праграмы ААН па ВІЧ/СНІДу (ЮНЭЙДС) Мішэлем Сідзібэ.

— Перш за ўсё хачу выказаць вам удзячнасць за тую каласальную дапамогу і падтрымку, якую вы аказвалі нам у галіне аховы здароўя, асабліва ў барацьбе з такой страшнай хваробай, як ВІЧ/СНІД, — сказаў кіраўнік дзяржавы напачатку сустрэчы. — Дзякую вам за тую ацэнку, якую вы даяце Беларусі ў рабоце па пераадоленні гэтай хваробы. Скажу вам шчыра, калі б не было вашай падтрымкі ў барацьбе з гэтай хваробай, мы ніколі б не дабіліся такіх вынікаў.

Прэзідэнт нашай краіны асабіста ўручыў Мішэлю Сідзібэ высокую дзяржаўную ўзнагароду — медаль Францыска Скарыны.

— За той велізарны ўнёсак, які вы зрабілі ў ахову здароўя Беларусі, — аргументаваў кіраўнік дзяржавы.

Прадстаўнік ААН падзякаваў Прэзідэнту за яго лідарскую пазіцыю, дзякуючы якой дзяржава змагла так прасунуцца ў барацьбе з хваробай. Ён падкрэсліў: Беларусь дэманструе, што ўжо новае пакаленне можа быць народжана без праблемы СНІДу і ВІЧ-інфекцыі. Увесь свет да гэтага ішоў вельмі доўга.

У тэму

Васіль ЖАРКО, намеснік прэм'ер-міністра:

— Мэта адна — каб новае пакаленне расло без ВІЧ/СНІДу, і ўся наша работа ў сістэме аховы здароўя, грамадскай бяспекі нацэлена на гэта. Больш за 20 гадоў мы супрацоўнічаем з ЮНЭЙДС. Сапраўды, дзякуючы іх падтрымцы краіна змагла дасягнуць высокіх вынікаў. У нас ідзе яўнае, не фармальнае, а сапраўды аб'ектыўнае зніжэнне і выяўляемасці, і смяротнасці ад СНІДу. Наша краіна першая на еўрапейскім кантыненце атрымала сертыфікат, які пацвярджае, што ў краіне спынена перадача ВІЧ/СНІДу ад маці да дзіцяці.

Надзея ЮШКЕВІЧ

yushkevich@zviazda.by

Фота БЕЛТА

Загаловак у газеце: Сярод першых у свеце

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».