Вы тут

Што рабіць, каб ЕАЭС працаваў без унутраных супярэчанняў


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў час рабочага візіту ў Кыргызстан прыняў удзел у пасяджэнні Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета і нефармальнай сустрэчы кіраўнікоў дзяржаў — членаў АДКБ.


Падчас саміту ЕАЭС беларускі лідар прапанаваў рэалізаваць комплекс першачарговых мер для эфектыўнай працы інтэграцыйнага аб'яднання. «Лічу, што 2017 год мы павінны зрабіць пераломным у станаўленні нашай арганізацыі», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Перш за ўсё, на думку Прэзідэнта, неабходна ўвесці мараторый на прыняцце новых прававых актаў, якія носяць дыскрымінацыйны характар у адносінах да партнёраў па саюзе. «Сачыць за яго выкананнем павінна Еўразійская эканамічная камісія», — адзначыў ён.

Што тычыцца дзейнасці Еўразійскага міжурадавага савета і ЕЭК, ім неабходна ўдзяляць больш увагі ліквідацыі выключэнняў, бар'ераў і абмежаванняў на ўнутраным рынку ЕАЭС. Адпаведны даклад аб рабоце па гэтым кірунку кіраўнік Беларусі прапанаваў заслухаць на чарговым пасяджэнні Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета.

Нерэалізаванай застаецца і беларуская ініцыятыва аб выпрацоўцы механізма функцыянавання ЕАЭС, калі адзін з яго ўдзельнікаў прымае аднабаковыя меры па абароне рынку ў дачыненні да трэціх дзяржаў. «Адсюль, як снежны ком, нарастаюць унутраныя супярэчнасці ў саюзе», — звярнуў увагу беларускі лідар.

Прэзідэнт таксама заклікаў краіны Еўразійскага эканамічнага саюза актыўна ствараць зоны свабоднага гандлю з трэцімі дзяржавамі: гэта выгадна ўсім. «Робячы асноўны ўпор на ўдасканаленні ўнутрысаюзных адносін, мы не забываем аб пашырэнні знешняга контуру. І тут, прызнаюся шчыра, заключэнне сучасных прэферэнцыйных пагадненняў аб свабодным гандлі адпавядае інтарэсам Беларусі. Упэўнены, і іншых дзяржаў. Таму заклікаю шырэй іх выкарыстоўваць для дыверсіфікацыі гандлёвых і інвестыцыйных адносін з нашымі партнёрамі, паглыблення прамысловай і сельскагаспадарчай кааперацыі», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Таксама была звернута ўвага на пашырэнне геаграфіі Еўразійскага эканамічнага саюза, паведамляе прэс-служба кіраўніка дзяржавы. Пабудова адзінай эканамічнай прасторы і задачы, закладзеныя ў Дагаворы аб ЕАЭС, знаходзяць разуменне і водгук у іншых дзяржаў рэгіёна. «Сведчаннем гэтага з'яўляецца жаданне Малдовы атрымаць статус дзяржавы — назіральніка пры ЕАЭС, а таксама імкненне многіх дзяржаў утварыць свабодную эканамічную зону з саюзам», — прывёў прыклад Прэзідэнт.

Аднак адна справа замацаваць разумныя ідэі ў дакуменце і зусім іншая — ажыццявіць. Тут у саюза дастаткова нявырашаных праблем. Так, у 2016 годзе краінам не ўдалося спыніць зніжэнне ўзаемнага тавараабароту і ліквідаваць прычыны, якія прывялі да гэтага. У сувязі з гэтым беларускі лідар падтрымаў пазіцыю Кыргызстана засяродзіцца на вырашэнні ўнутраных праблем ЕАЭС.

Падчас нефармальнай сустрэчы кіраўнікоў дзяржаў — членаў АДКБ Аляксандр Лукашэнка, які кіруе Саветам калектыўнай бяспекі, праінфармаваў аб прыярытэтах, якія абвясціла Беларусь на перыяд старшынства ў арганізацыі. Бакі абмеркавалі становішча ў сферы бяспекі, актуальныя выклікі і пагрозы, што існуюць у рэгіёне АДКБ, а таксама шляхі сумеснага процідзеяння ім. Прэзідэнты таксама разгледзелі кандыдатуры на пост генеральнага сакратара АДКБ. Ім з 2 мая стане прадстаўнік Арменіі Юрый Хачатураў.

На палях мерапрыемстваў Аляксандр Лукашэнка правёў перамовы з Прэзідэнтам Малдовы Ігарам Дадонам. Кіраўнік беларускай дзяржавы выказаў перакананне, што краіны змогуць значна прасунуць свае адносіны, нягледзячы на існуючыя складанасці. «У нас прынцып адзін: можам зрабіць нешта для сваіх сяброў, родных людзей — зробім. Калі будзе жаданне рухацца насустрач (эканоміка нас усё роўна да гэтага падштурхне), мы з вамі зробім нямала і для Малдовы, і для Беларусі», — сказаў беларускі лідар.

У сваю чаргу Ігар Дадон падкрэсліў, што ў Малдове добра ведаюць Беларусь і нават па-добраму зайздросцяць яе поспехам у розных сферах. Ён адзначыў, што Беларусі ўдалося захаваць і тое добрае, што было ў савецкі час, і сельскую гаспадарку, і інфраструктурныя праекты. Па словах малдаўскага лідара, для яго краіны гэта з'яўляецца добрым прыкладам.

Фота БЕЛТА

Загаловак у газеце: Інтэграцыя — паняцце не абстрактнае

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.