Вы тут

Беларусь у гэтыя дні наведвае парламенцкая дэлегацыя з Кітая


У гэтым годзе Беларусь і Кітай адзначаюць 25-годдзе ўстанаўлення дыпламатычных адносін. Гэта ўчора згадаў і беларускі, і кітайскі бок падчас сустрэчы спікераў абедзвюх палат парламента нашай краіны са старшынёй Пастаяннага камітэта Усекітайскага сходу народных прадстаўнікоў Чжан Дэцзянам. Візіт кітайскай дэлегацыі працягнецца тры дні. Панядзелак быў асабліва прыемным для беларускага боку: замежныя госці бязвыплатна перадалі Нацыянальнаму сходу Рэспублікі Беларусь дзесяць легкавых аўтамабіляў маркі Geely.


У верасні мінулага года адбылася сустрэча Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з Чжан Дэцзянам. Па словах Міхаіла Мясніковіча, старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі, сёлетні візіт у пэўным сэнсе з'яўляецца працягам той сустрэчы і рэалізацыі тых дамоўленасцяў, якія былі дасягнуты непасрэдна ў Пекіне. Так, асабістыя адносіны, якія склаліся паміж лідарамі Кітая і Беларусі, — гэта «трывалы падмурак для ўсебаковага супрацоўніцтва». Пры гэтым, адзначыў спікер верхняй палаты беларускага парламента, нашы кантакты паспяхова развіваюцца не толькі на вышэйшым узроўні, але і на рэгіянальным. «У рэгіянальным супрацоўніцтве мы бачым вельмі вялікія рэзервы», — сказаў Міхаіл Мясніковіч і дадаў, што пры гэтым бакі будуць канцэнтравацца на пытаннях развіцця адносін на перспектыву, паглыбленні палітычнага дыялогу, эканамічнага супрацоўніцтва, рабоце з трэцімі дзяржавамі.

Па выніках сустрэчы, пасля падпісання сумеснай заявы аб супрацоўніцтве старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Уладзімір Андрэйчанка заявіў, што візіт кітайскай дэлегацыі стане нагодай для актывізацыі двухбаковай працы ў гандлёва-эканамічнай сферы. Па словах парламентарыя, у апошнія гады Беларусі і Кітаю ўдалося значна прасунуцца ў рэалізацыі культурных, адукацыйных, навуковых праектаў. «Гэта вельмі важна, паколькі сучасная эканоміка — гэта эканоміка ведаў», — падкрэсліў старшыня Палаты прадстаўнікоў. Падчас сустрэчы якраз абмяркоўваліся шляхі пашырэння такога ўзаемадзеяння: гаворка ў тым ліку ідзе пра двухбаковы абмен студэнтамі і сумесныя навуковыя даследаванні.

Кітайскі бок выказаў асаблівую зацікаўленасць у абмене вопытам у заканадаўчай сферы. На думку старшыні Пастаяннага камітэта Усекітайскага сходу народных прадстаўнікоў Чжан Дэцзяна, неабходна бесперапынна паглыбляць дружбу і кантакты паміж заканадаўчымі органамі дзвюх краін, бо яны выконваюць незаменную ролю ва ўсебаковым развіцці міждзяржаўных адносін. «Мы павінны максімальна задзейнічаць асаблівасці і перавагі нашых заканадаўчых органаў, паглыбляць кантакты па лініі профільных камітэтаў і рабочых органаў, удасканальваць прававое асяроддзе для практычнага супрацоўніцтва», — адзначыў Чжан Дэцзян. Акрамя таго, старшыня Пастаяннага камітэта сказаў, што для Кітайскай Народнай Рэспублікі важна сумесная праца ў межах ініцыятывы «Адзін пояс і адзін шлях».

У другой палове панядзелка парламенцкая дэлегацыя КНР наведала некалькі аб'ектаў Кітайска-беларускага індустрыяльнага парка «Вялікі камень», у тым ліку падстанцыю — асноўную крыніцу электразабеспячэння, а таксама гандлёва-лагістычны цэнтр. Падчас гэтага візіту Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Кітаі Кірыл Руды паведаміў журналістам пра планы дзвюх краін стварыць сумесную вытворчасць робатаў для тушэння пажараў і ліквідацыі надзвычайных здарэнняў. «Кітайская і беларуская кампаніі вядуць перагаворы. Такую вытворчасць плануецца адкрыць калі не ў нашым індустрыяльным парку, то дакладна дзесьці ў Беларусі», — сказаў Кірыл Руды. Ён адзначыў, што індустрыяльны парк з'яўляецца адным з трох міжнародных праектаў, якім у Кітаі ўдзяляецца асаблівая ўвага.

«Гэта не проста наш сумесны праект, гэта і праект дружбы Кітая і Беларусі. Мы павінны разам прыкладаць намаганні для развіцця індустрыяльнага парка «Вялікі камень». Гэта наша агульная справа», — сказаў Чжан Дэцзян падчас наведвання парка.

Апроч іншага, у праграме візіту кітайскіх гасцей — наведванне музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, ускладанне вянка да манумента Перамогі і экскурсія ў Нацыянальны мастацкі музей Беларусі.

Вераніка ПУСТАВІТ

pustavіt@zvіazda.by

Фота БЕЛТА

Загаловак у газеце: Шчодры падарунак у дзясятак машын

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».