Вы тут

Белдзяржуніверсітэт далучыцца да Міжнароднай акцыі «Бібліяноч»


Яе дзеянні разгорнуцца з 19.00 да 23.00 на базе Інстытута журналістыкі БДУ (вул. Кальварыйская, 9) 21 красавіка.


У гэтым годзе акцыя “Бібліяноч” пройдзе пад дрэс-кодам  50-х гадоў. Наведвальнікі павінны прыйсці ў вопратцы стыляг, з адпаведнай прычоскай, макіяжам або з тэматычнымі аксэсуарамі.

У медыятэцы Фундаментальнай бібліятэкі будуць арганізаваны адразу некалькі мерапрыемстваў, вытрыманых у стылі тых гадоў. Яркай падзеяй стане сустрэча ў літаратурна-музычным салоне “Кактэйль-Хол на Кальварыйскай” з членамі Клуба аматараў мастацкага слова “Клумба” БДУ. Менавіта тут наведвальнікі пачуюць мелодыі рок-н-ролу, што льюцца з сапраўдных рарытэтных вінілавых пласцінак. Выступленні маладых паэтаў  будуць суправаджаць “жывыя” імправізацыі саксафаніста.

У зале арганізуюць і іншыя інтэрактыўныя пляцоўкі, якія адпавядаюць  заяўленай тэме. Майстар-клас “Стыльны аранжавы гальштук” правядуць  харэографы некалькі танцавальных школ: “Арэлі", "Ліндзі-хоп” і “Свінг”. Папулярныя ў тыя гады танцавальныя нумары джайв, факстрот, рок-н-рол, бугі-вугі, слоу-фокс, танга, твіст прадэманструюць актывісты Творчага саюза БДУ.

У салоне прыгажосці  “Каляровы настрой” прафесіяналы-візажысты дапамогуць наведвальнікам бібліятэкі стварыць стыльны і непаўторны вобраз, а ў Game-зоне будуць арганізаваны гульні, якія дапамогуць прасякнуцца атмасферай тых гадоў. “Наваяўленыя стылягі” змогуць завітаць  у рэтра-фотастудыю ці сэлфі-зону. Незабыўныя стоп-кадры ім дапамогуць зрабіць вясёлыя артысты творчай студыі “МіМ-BSU” і спецыялісты-грымёры студыі “Аквагрым”.

Свята працягне шоў модніц і моднікаў у антуражы 50-х гадоў. На чырвонай дарожцы адбудзецца паказ калекцыі ад “Fashion Style”. Мадэлі прадставяць ўдзельніцы подыум-школы “Млын моды”.  Акрамя таго, кожны з прысутных “стыляг” зможа прайсціся па праславутай чырвонай дарожцы.

Завершыцца мерапрыемства танцавальным флэш-мобам. Уваход на мерапрыемства свабодны.

Даведка:

“Бібліяноч” — гэта найбуйнейшая акцыя ў падтрымку чытання, якая адначасова праходзіць на больш чым 2000 пляцоўках у Расіі, Украіне і Беларусі. Падчас акцыі бібліятэкі, кніжныя крамы, літаратурныя музеі падаўжаюць час сваёй  работы.

У Расіі акцыя ўпершыню была праведзена ў 2012 годзе. Яе арганізатарам выступіла Міністэрства культуры Расійскай ФедэрацыіПершая “Бібліяноч” прайшла з 20 на 21 красавіка. Выбар даты быў прымеркаваны да Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права, які святкуюць 23 красавіка. З таго часу кожны год акцыя праводзіцца напрыканцы трэцяй чвэрці красавіка.

Беларусь далучылася да Міжнароднай акцыі “Бібліяноч” у 2015-м. Сёлета пра свой намер у ёй удзельнічаць заявілі сем сталічных бібліятэк.

Надзея НІКАЛАЕВА 

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.