Вы тут

Міністэрства адукацыі агучыла тэрміны прыёмнай кампаніі ў ССНУ


Міністэрства адукацыі агучыла тэрміны прыёмнай кампаніі для ахвотных атрымаць сярэднюю спецыяльную адукацыю.


Прыём дакументаў у абітурыентаў, якія паступаюць на аснове базавай адукацыі (пасля 9 класа), будзе весціся з 20 ліпеня па 3 жніўня. На платнай аснове — па 14 жніўня. Але абітурыенты, якім трэба здаваць уступныя экзамены па сваёй спецыяльнасці непасрэдна ва ўстанове адукацыі, незалежна ад формы навучання (бюджэтная ці платная) павінны падаць свае дакументы да 3 жніўня.

Уступныя выпрабаванні пройдуць з 4 па 8 жніўня. Апошні дзень залічэння на бюджэтныя месцы — 10 жніўня, на платныя — 16 жніўня.

Абітурыентаў, якія паступаюць на аснове агульнай сярэдняй адукацыі, чакаюць у прыёмных камісіях з 20 ліпеня па 9 жніўня, калі яны прэтэндуюць на бюджэт, і па 16 жніўня — калі жадаюць атрымліваць сярэднюю спецыяльную адукацыю на платнай аснове. Але зноў-такі, калі парадкам прыёму для тых, хто паступае, прадугледжаны ўступныя выпрабаванні ва ўстанове адукацыі, то ўсе абітурыенты (і «бюджэтнікі», і «платнікі») падаюць дакументы да 9 жніўня.
З 10 па 12 жніўня яны здаюць экзамены. Залічэнне на бюджэтныя месцы — па 14 жніўня, на платныя — па 17 жніўня.

Прыём дакументаў ад замежных грамадзян і асоб без грамадзянства за кошт сродкаў бюджэту або на платнай аснове ў адпаведнасці з міжнароднымі дагаворамі Рэспублікі Беларусь — па 3 жніўня. І да
15 кастрычніка ў прыёмных камісіях чакаюць замежных грамадзян, якія будуць навучацца на платнай аснове па выніках гутаркі, што ўстанаўлівае ўзровень валодання імі мовай, на якой вядзецца адукацыйны працэс.

Надзея НІКАЛАЕВА

nіkаlаеvа@zvіаzdа.bу

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?