Вы тут

У Мінску прайшло чарговае пасяджэнне Ваеннага камітэта АДКБ


— Падчас юбілейнага, дзясятага, пасяджэння Ваеннага камітэта АДКБ разгледжана пяць ключавых пытанняў, — зазначыў начальнік Генеральнага штаба Узброеных Сіл — першы намеснік міністра абароны Беларусі генерал-маёр Алег БЕЛАКОНЕЎ. — Некаторыя з іх датычацца ўнутранага характару: спрашчэнне працэдур пералётаў і стварэнне пэўных органаў для хутчэйшага вырашэння пытанняў у межах гэтай арганізацыі.

Акрамя таго, згодна з рашэннем Ваеннага камітэта, у інтарэсах дзяржаў — членаў АДКБ будзе наладжана падрыхтоўка ваенных кадраў у сістэме супрацьпаветранай абароны. Навучанне будзе весціся ў Ваеннай акадэміі паветрана-касмічнай абароны імя Маршала Савецкага Саюза Г. К. Жукава, а таксама ў Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь.

Як заявіў начальнік Аб'яднанага штаба АДКБ генерал-палкоўнік Анатоль СІДАРАЎ, падчас пасяджэння ўзнімаліся прынцыповыя пытанні. «Мяне радуе тое, што яны знайшлі падтрымку, разуменне і будуць служыць умацаванню ваеннага складніка Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы», — падкрэсліў начальнік Аб'яднанага штаба АДКБ.

Вераніка КАНЮТА

kanyuta@zvіazda.by

Фота БЕЛТА

Загаловак у газеце: Спрошчаныя палёты і падрыхтоўка ваенных кадраў

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».