Вы тут

Цяпло вернецца на Радаўніцу


А сёння і заўтра з-за моцнага ветру аб'яўлены аранжавы ўзровень небяспекі.

Даволі некамфортнае надвор'е з дажджом і мокрым снегам чакаецца ў Беларусі ў выхадныя, паведамляе намеснік начальніка службы метэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды Святлана Рыбакова.


Яна адзначыла, што на гэтым тыдні ў краіне гаспадарыў скандынаўскі антыцыклон, які прынёс да нас халоднае, але пераважна без ападкаў надвор'е. Тэмпературны фон панізіўся і адпавядае другой палове сакавіка. Сёння з раніцы па паўночна-заходняй частцы Беларусі на тэрыторыю краіны завітаюць цыклоны атмасфернага фронту. Таму чакаюцца ападкі ў выглядзе дажджу і мокрага снегу, а таксама моцны парывісты вецер. Удзень будзе воблачна, а максімальная тэмпература паветра складзе 4—10 цяпла, па паўднёвым захадзе — да плюс 12 градусаў. Асобна сіноптыкі паведамляюць, што ў пятніцу ўдзень у паўночна-заходніх раёнах, а ў суботу амаль паўсюдна па краіне чакаецца ўзмацненне заходняга ветру парывамі да 15—20 м/с. Таму ў гэтыя два дні ў нас аб'яўлены аранжавы ўзровень небяспекі.

У многіх раёнах пройдуць кароткачасовыя дажджы і ў суботу, раніцай і ўдзень па паўночным захадзе з мокрым снегам. Аднак стане цяплей. Тэмпература паветра ўначы складзе 1—6 цяпла, а ўдзень — ад плюс 4 да плюс 11 градусаў. Чакаецца, што ў нядзелю ў Беларусь ізноў прыйдуць атмасферныя франты і больш халодныя паветраныя масы. Уначы пераважна ў паўночна-ўсходніх і паўднёва-заходніх раёнах, а ўдзень на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя ападкі (дождж і мокры снег). Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 3 градусаў да 3 цяпла, удзень — 3—10 градусаў вышэй за нуль. Захаваецца няўстойлівае надвор'е і ў панядзелак. Уначы па паўночна-ўсходняй частцы краіны пройдуць невялікія ападкі ў выглядзе дажджу і мокрага снегу. Удзень па заходнім рэгіёне краіны чакаюцца кароткачасовыя дажджы. Тэмпература паветра ўначы ў панядзелак складзе ад мінус 4 градусаў да 2 цяпла, а ўдзень будзе ад плюс 5 да плюс 11 градусаў.

Паводле папярэдніх прагнозаў айчынных спецыялістаў, у аўторак на тэрыторыю Беларусі пачнуць паступаць цёплыя вільготныя паветраныя масы з паўднёвага захаду Еўропы, а ў паўночна-заходніх рэгіёнах краіны адаб'ецца ўплыў атмасферных франтоў. Менавіта таму па паўночным захадзе чакаюцца дажджы. Пацяплее. Уначы тэмпература паветра складзе ад нуля да плюс 6 градусаў, а ўдзень сонейка прыгрэе нават да 10—17 цяпла.

Сяргей КУРКАЧ

kurkасh@zvіаzdа.bу

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».