Вы тут

«Па сцяжынцы, дзе ішоў любы мой, каханы...»


Мікалай Алешка — таленавіты беларускі баяніст і кампазітар, узначальвае інструментальную групу славутага ансамбля народнай музыкі «Бяседа». Ім напісана шмат прыгожых песень і інструментальных твораў, якія маюць свой характэрны стыль, вельмі блізкі да народнага. Песням уласцівы тонкі лірызм і сардэчная шчырасць, таму яны маюць вялікую папулярнасць у народзе.

Песню «Яблычак румяны» на словы Уладзіміра Пецюкевіча, якую мы сёння прапануем, у свой час цудоўна выканала Валянціна Карэлікава.


ЯБЛЫЧАК РУМЯНЫ

верш Уладзіміра Пецюкевіча      

музыка Мікалая Алешкі

Наліўныя яблычкі

У маім садочку,

У сябровак — мужыкі,

А мой недзе ў прочках.

Ой, каціся з рук маіх,

Яблычак румяны,

Па сцяжынцы, дзе ішоў

Любы мой, каханы!

Сакавіты, наліўны,

Зачаруй сцяжынку,

Каб вярнула мне хутчэй

Маю палавінку.

Цэлы свет заваражы

Водарам мядовым,

Каб мой любы не забыў

Шлях да майго дому...

Ой, каціся
з рук маіх,

Яблычак румяны,

Па сцяжынцы, дзе ішоў

Любы мой, каханы!

Рубрыку вядзе кампазітар Уладзімір КАРЫЗНА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.