Вы тут

На 1 км берага — 1,33 кубаметра смецця


Пластыкавыя бутэлькі, пакеты, бляшанкі з-пад кансерваў, упакоўкі ад чыпсаў і нават бялізна — такі «ўлоў» валанцёраў, якія прынялі ўдзел у старце рэспубліканскай акцыі «Чысты вадаём» на Пятровіцкім вадасховішчы ў Смалявіцкім раёне. Акцыя праводзіцца Беларускім таварыствам паляўнічых і рыбаловаў ужо чацвёрты год запар.


«Свядомыя людзі прыбіраюць смецце, несвядомыя — пакідаюць яго, — падзяліўся сваімі назіраннямі старшыня БТПР Юрый Шумскі. — Вядома, што чыста там, дзе не смецяць. Але варта аднаму чалавеку выкінуць нешта на бераг вадаёма, як у яго знаходзяцца паслядоўнікі, абывацель разважае так: калі яму можна, то і мне таксама. Арганізуючы гэтую акцыю, мы стараемся прыцягнуць увагу грамадскасці, кожнага чалавека да праблемы забруджвання навакольнага асяроддзя».

Супрацоўнікі Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь таксама ўдзяляюць увагу прафілактыцы і інфармаванню насельніцтва. Начальнік Дзяржінспекцыі Сяргей Новікаў расказаў, што з адкрыццём пляжнага сезона яго супрацоўнікі ў суботу і нядзелю выязджаюць у рэйды на сацыяльна значныя вадаёмы. «Спачатку мы тлумачым людзям нормы закона, просім добраахвотна прыбраць пасля сябе смецце, і толькі калі чалавек адмаўляецца, тады штрафуем і ўжо максімальна — да 20 базавых велічынь», — растлумачыў Сяргей Новікаў.

У першы дзень акцыі «Чысты вадаём» сумеснымі намаганнямі ўсіх удзельнікаў прыведзена ў парадак каля 6 кіламетраў берагавой лініі Пятровіцкага вадасховішча, сабрана і вывезена на палігон цвёрдых камунальных адходаў больш за 8 кубічных метраў смецця.

Сёлета акцыя будзе доўжыцца да 28 красавіка. БТПР запрашае ўсіх неабыякавых да прыроды грамадзян прыняць удзел у мерапрыемствах па навядзенні парадку на берагах вадаёмаў. З графікам правядзення акцыі можна азнаёміцца на сайце таварыства.

Аксана ЯНОЎСКАЯ

Выбар рэдакцыі

Жыллё

Арэндная стаўка на здымнае жыллё працягвае зніжацца

Арэндная стаўка на здымнае жыллё працягвае зніжацца

Свежасць раёна, кватэры з новай планіроўкай — гэтыя фактары сёння маюць ключавое значэнне.

Адукацыя

У фокусе — прафесійная адукацыя

У фокусе — прафесійная адукацыя

Кіраўнікі адукацыйных ведамстваў упэўнены, што супрацоўніцтва ў сферы адукацыі з’яўляецца важным фактарам для ўстойлівага сацыяльна-эканамічнага развіцця дзвюх краін.

Грамадства

«Шэрая» зарплата — сумныя вынікі

«Шэрая» зарплата — сумныя вынікі

Што губляюць работнік і дзяржава?