Вы тут

У Нацыянальным выставачным цэнтры Шанхая працуе Міжнародны аўтасалон


У Нацыянальным выставачным цэнтры Шанхая працуе Міжнародны аўтасалон. У гэтым годзе агульная экспазіцыйная плошча перавышае 360 тыс. кв.м, перадае "ЖЭньмінь жыбаа" анлайн".


У цэнтры ўстаноўлена 13 павільёнаў, у тым ліку для пасажырскіх аўтамабіляў адведзена дзевяць павільёнаў, камерцыйных аўтамабіляў - адзін, а для аўтазапчастак - тры. Дадзены аўтасалон дэманструе самыя перадавыя тэхналогіі і прадукцыю аўтамабільнай прамысловасці, прадстаўляе новыя тэндэнцыі аўтамабільнага развіцця: электрапрывады, інтэлектуалізацыя і сувязь з інтэрнэтам. 

Міжнародная выстава прыцягнула больш за тысячу вядомых карпарацый з 18 краін і раёнаў свету, экспануецца 1400 машын, у тым ліку 113 з іх прадстаўлены ўпершыню (30 машын замежных кампаній і 83 - кітайскіх), 159 аўтамабіляў на новых крыніцах энергіі (96 - кітайскай вытворчасці і 63 - замежнай), 56 канцэпт-караў. Акрамя гэтага, 44 машыны замежных вытворцаў паказваюцца ў Азіі ўпершыню.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.