Вы тут

Cамалёт з Літвы заляцеў у Беларусь выпадкова


Лёгкаматорны самалёт з Літвы трапіў на мінулым тыдні ў паветраную прастору Беларусі выпадкова: два члены экіпажа, літовец і швед, захапіліся размовай і не заўважылі, як парушылі мяжу, паведаміў намеснік дырэктара адміністрацыі грамадзянскай авіяцыі Літвы Альвідас Шумскас.


Фота: aex.ru

У сераду 19 красавіка днём беларускую мяжу з боку Літвы парушыў лёгкаматорны самалёт. Па пагадненні аб абмене інфармацыяй пра інцыдэнт апавясцілі літоўскі бок. У суботу МЗС Беларусі паведаміў, што ў міністэрства быў выкліканы пасол Літвы ў Беларусі Андрус Пулокас, якому была ўручана нота. У ёй беларускі бок заявіў пратэст у сувязі з парушэннем дзяржаўнай мяжы. Паводле звестак МЗС, самалёт паглыбіўся ў Беларусь на адлегласць да васьмі кіламетраў і праз тры хвіліны, здзейсніўшы разварот, выйшаў за межы паветранай прасторы краіны.

ria.ru

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.