Вы тут

У рэспублiканскiм суботнiку ўзяло ўдзел больш за 3 мiльёны беларусаў


Суботнiк прайшоў арганiзавана. У iм прыняла ўдзел больш за 3 мiльёны нашых грамадзян. Грашовых сродкаў, папярэдне, будзе пералiчана больш за 7 мiльёнаў рублёў. Гэтыя лiчбы большыя, чым у 2016 годзе», — падкрэслiў намеснiк прэм'ер-мiнiстра Беларусi Васiль Жарко, якi таксама прыняў удзел у пасадцы алеi ў Цэнтральным батанiчным садзе.


Фота: БЕЛТА

«Частка сродкаў (50%) застаецца ў распараджэннi Мiнфiна, астатнiя грошы — у распараджэннi аблвыканкамаў. I яны будуць накiраваныя на ўмацаванне матэрыяльна-тэхнiчнай базы цэнтраў дзiцячай творчасцi, на рэканструкцыю i аднаўленне аб'ектаў гiсторыка-культурнай спадчыны, стварэнне суб'ектаў iнавацыйнай дзейнасцi, рамонт, аднаўленне i падрыхтоўку да летняга сезона аздараўленчых дзiцячых лагераў», — растлумачыў ён.

Наш карэспандэнт падтрымала традыцыю добраўпарадкавання разам з жыхарамi Мiнскай вобласцi. Старшыня Мiнаблвыканкама Сямён Шапiра i памочнiк Прэзiдэнта па Мiнскай вобласцi Анатоль Iсачанка, а таксама члены аблвыканкама працавалi на будаўнiцтве новага дзiцячага сада на 230 месцаў у горадзе Стоўбцы. Супрацоўнiкi абласных службаў i арганiзацый добраўпарадкавалi розныя сацыяльныя аб'екты, ваенна-гiстарычныя помнiкi i мемарыяльныя комплексы, тэрыторыю Кiтайска-беларускага парка «Вялiкi камень».

Маштабна суботнiк прайшоў i ў Брэсцкай вобласцi. Асноўныя намаганнi ўдзельнiкаў былi сканцэнтраваны на добраўпарадкаваннi тэрыторый i навядзеннi парадку на зямлi. Па словах старшынi Брэсцкага аблвыканкама Анатоля Лiса, суботнiк для жыхароў вобласцi справа не аднаго дня. «Суботнiк жа не толькi сёння праходзiць — у нас дэкада iдзе», — удакладнiў ён. Так, працоўны дэсант на чале з кiраўнiком вобласцi ў суботу працаваў на будаўнiцтве другой чаргi транспартнай развязкi «Заходнi абыход Брэста». Пуцеправод даўжынёй у 2,5 км у перспектыве звяжа пагранпераходы «Варшаўскi мост» i «Казловiчы».

Плануецца, што заробленыя падчас працоўнай акцыi сродкi будуць накiраваны на добраўпарадкаванне памятных месцаў, падрыхтоўку дзiцячых аздараўленчых лагераў да летняга сезона. Частка сродкаў пойдзе на будаўнiцтва маладзёжнага патрыятычнага цэнтра ў Брэсцкай крэпасцi i выраб скульптур да тысячагоддзя Брэста.

Таццяна ЛАЗОЎСКАЯ

lazovskaya@zviazda.by

Веранiка ПУСТАВIТ

pustavit@zviazda.by

Загаловак у газеце: Навялi парадак талакой

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».