Вы тут

На свята ў Віцебск — у спецыяльным поездзе


Беларуская чыгунка на час правядзення фестывалю «Славянскі базар у Віцебску» прызначыла поезд міжрэгіянальных ліній.


Састаў № 644/643 Мінск — Віцебск будзе курсіраваць штодня з Мінска з 11 па 19 ліпеня, а з Віцебска з 12 па 20 ліпеня. Поезд міжрэгіянальных ліній будзе адпраўляцца са станцыі Мінск-Пасажырскі ў 12.47 і прыбываць у Віцебск у 16.32. Госці фестывалю, якія едуць на вячэрнія канцэрты «Славянскага базару», маюць магчымасць да іх пачатку азнаёміцца з мясцінамі горада на Заходняй Дзвіне, акунуцца ў атмасферу свята.

Беларуская чыгунка таксама прадугледзела зручны графік руху ў зваротным кірунку. Паглядзеўшы канцэрт, госці «Славянскага базару» на гэтым жа поездзе змогуць з Віцебска выехаць ноччу ў 1.32 і быць у сталіцы раніцай у 5.17, паведамілі ў прэс-цэнтры магістралі.

Папярэдні продаж білетаў будзе весціся за 60 сутак да адпраўлення састава. Спецыяльны поезд да «Славянскага базару» Беларуская чыгунка прызначае ўжо сёмы год запар. Гэтая паслуга магістралі карыстаецца ўсё большым попытам у пасажыраў.

Сяргей РАСОЛЬКА

rs@zviazda.by

Фота БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».