Вы тут

«Ураджай» ласасёвых павялічыўся ў чатыры разы


Паводле інфармацыі Белстата, летась у натуральных і штучных вадаёмах краіны было вылаўлена 19 тысяч тон рыбы, што на 4,8% больш, чым у 2015 годзе. Прамысловы ўлоў рыбы склаў 11,3 тысячы тон (108,1%), аматарскі — 7,7 тысячы тон (100,5%).


Спецыялісты адзначаюць, што рыбагаспадарчымі арганізацыямі ў штучных вадаёмах вылаўлена 10,6 тысячы тон (94,3% ад агульнага аб'ёму прамысловага ўлову рыбы), у натуральных — 0,6 тысячы тон (5,7%). Найбольшую ўдзельную вагу ў агульным аб'ёме ўлову рыбы ў штучных вадаёмах займае карп — 74,3%. За мінулы год улоў гэтай рыбы ў параўнанні з папярэднім перыядам павялічыўся на 22,2% і склаў 7888,4 тоны. Мацней за ўсё летась павялічыўся аб'ём вырошчвання каштоўнай рыбы. Ласасёвых відаў рыб было вылаўлена 338,6 тоны, што ў 4,3 разы больш, чым у 2015 годзе. А яшчэ гаспадаркі атрымалі 314 тон амура (на 22,2% больш) і 94,4 тоны асятровых (плюс 18%).

Сяргей КУРКАЧ

kurkасh@zvіаzdа.bу

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».