Вы тут

«Белавія» адновіць выкананне рэйсаў Мінск — Ерэван — Мінск


24 мая авіякампанія «Белавія» адновіць выкананне рэйсаў па маршруце Мінск — Ерэван — Мінск.


Палёты будуць ажыццяўляцца два разы на тыдзень з вылетам з Мінска ў 22.40 у сераду і нядзелю і прыбыццём у Міжнародны аэрапорт «Звартноц» на наступны дзень у 2.45 (час мясцовы). Зваротны рэйс з Ерэвана плануецца ажыццяўляць з вылетам у 3.35 па панядзелках і чацвяргах з прылётам у Нацыянальны аэрапорт «Мінск» у 5.45. Час у палёце складзе 3 гадзіны 10 хвілін. Палёты ў Ерэван плануецца выконваць на паветраных судах Embraer 175 умяшчальнасцю 76 крэслаў, паведамілі ў прэс-службе авіякампаніі.

Кошт білетаў па кірунку з Мінска ў Ерэван складзе ад 114 еўра, з Ерэвана ў Мінск — ад 152 еўра, уключаючы таксы і зборы. Кошт пералёту туды-назад — ад 226 еўра, уключаючы таксы і зборы.

Сяргей РАСОЛЬКА

rs@zviazda.by

Загаловак у газеце: Да гары Арарат — па паветры

Выбар рэдакцыі

Культура

Стасся Корсак: «Заставайцеся індывідуальнымі»

Стасся Корсак: «Заставайцеся індывідуальнымі»

Юная артыстка, якая арганічна падае сябе ў розных вобразах і жанрах. 

Жыллё

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Пра ўсе тонкасці правядзення капітальнага рамонту расказалі спецыялісты.