Вы тут

Што вы ведаеце пра дождж?


Цяперашняй вясной у Беларусі надвор'е нас не вельмі радуе, і красавік па холадзе і дажджах ставіць вельмі сумныя і непрыемныя рэкорды. Дарэчы, а што вы ведаеце пра дождж? Прапануем вам крыху займальных, а то і зусім малавядомых фактаў пра гэтую мокрую справу.


У Партугаліі дождж з'яўляецца важнай прычынай не выходзіць на працу.

Дождж стаў прычынай з'яўлення прагнозаў надвор'я па радыё. Калі адзін уладальнік радыёстанцыі ў Амерыцы трапіў пад дождж, ён заснаваў новую рубрыку прагнозу надвор'я, якая расказвала пра дождж некалькі разоў на суткі.

У XVІІ стагоддзі ў Вялікабрытаніі быў прыняты закон аб дажджы, па якім за няправільнае прадказанне дажджу сіноптыка каралі смерцю.

Усе фразы Гідраметцэнтра аб дажджы маюць канкрэтны сэнс. Напрыклад, пры фразе «кароткачасовы дождж» маецца на ўвазе, што працягласць дажджу будзе не большая за 3 гадзіны. Фраза «чакаецца дождж» азначае працягласць дажджу не меншую за палову сутак. Фраза «без ападкаў» азначае, што дождж выпадзе не больш за 0,3 літра на квадратны метр.

У дажджу няма паху. Водар, што мы адносім да паху дажджу, на самай справе вылучаюць актына- і цыянабактэрыі. Рэчыва, якое надае дажджу пах, называецца геасмін.

Жыхароў Уганды не напалохаеш громам, таму што ў краіне дождж з навальніцай ідзе 250 разоў на год.

Чалавек можа застацца пад дажджом цалкам сухім, калі знаходзіцца ў пустыні. На самай справе дажджы ў пустыні бываюць, але пра іх немагчыма даведацца, бо кроплі проста не далятаюць да зямлі, яны выпараюцца пад уздзеяннем гарачага паветра.

У бразільскім горадзе Пара жыхары звяраюць гадзіннікі па дажджы, бо ліўні кожны дзень ідуць у адзін і той жа час.

У Сан-Францыска метэастанцыя паведамляе пра дождж са ступенню імавернасці, напрыклад, 4/6. Проста 10 мясцовых метэаролагаў галасуюць, будзе дождж ці не, а вынік абвяшчаюць слухачам у такім вось «адносным» выглядзе.

Горад Чэрапунджы (Індыя) — самы дажджлівы ў свеце. За год там выпадае 26 460 мм дажджу.

Прыкладна адзін са ста мільёнаў людзей пакутуе ад алергіі на дождж. Любое ўздзеянне вады на скуру выклікае пачырваненне, ацёкі, і ад пападання пад дождж такія людзі могуць памерці.

У мястэчку Уайнсберг (Агая, ЗША) 29 ліпеня штогод абавязкова ідзе дождж, гэта доўжыцца на працягу ста гадоў.

Сёння можна наладзіць штучны дождж. Часціцы сухога лёду скідаюць з самалёта проста на кучавыя аблокі. У воблаку вуглекіслата ахопліваецца вадой і падае, як сняжынка, па дарозе награваецца і ператвараецца ў дождж. Такім чынам можна змагацца з засухай або рассейваць аблокі.

Штогод на зямлю праліваецца 519 000 км3 дажджу (кожны км3 — гэта мільярд тон вады).

Самыя цяжкія градзіны сыпалі з неба ў г. Гапалгандж (Бангладэш) 14.04.1986 г. Вага адной градзіны перавышала 1 кілаграм, ад гэтага «дожджычка» загінулі 92 чалавекі.

Загаловак у газеце: На вуліцы дождж? На працу не ідзём!

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?