Вы тут

Більярдыст згуляў 5-метровым кіем


Французскі більярдыст Фларыян Колер, які змог выкарыстаць гіганцкі кій, трапіў у Кнігу рэкордаў Гінеса, паведамляе UPІ.


На мерапрыемстве ў Лас-Вегасе (Невада, ЗША) спартсмен прадэманстраваў кій даўжынёй 537 сантыметраў, які вырабіў яго спонсар, японская фірма MEZZ. Ён здолеў ударыць ім па бітку і загнаць у лузы восем шароў. Прадстаўнікі Кнігі рэкордаў Гінеса прызналі пяціметровы інструмент самым доўгім кіем у свеце, прыдатным для гульні. Даўжыня звычайнага кія, як правіла, не перавышае 160 сантыметраў. Пасля гэтага Колер паставіў яшчэ пяць сусветных рэкордаў, звязаных з більярдам. Паводле сайта Кнігі рэкордаў Гінеса, ён за хвіліну загнаў у сярэднюю лузу 70 шароў у абыход перашкоды і прымусіў шар круціцца пасля ўдару на працягу 23,53 секунды.

Іван КУПАРВАС

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?