Вы тут

У Гродзенскім заапарку ўпершыню нарадзіліся птушаняты драпежных птушак


Заходнесібірскіх пугачоў заапарк набыў год таму ў Маскве. У Гродна прывезлі трох птушак — самца і дзвюх самачак, якіх змясцілі ў адзін вальер. Калі сфарміравалася пара, адну самку давялося адсяліць, бо новая сям'я стала адносіцца да яе агрэсіўна.


Праз некаторы час работнікі заапарка заўважылі, што птушкі ўладкавалі гняздо — ямку з галінкамі і пухам, дзе хутка з'явіліся тры яйкі. А напрыканцы сакавіка з іх вылупіліся птушаняты. Спачатку матуля хавала малютак ад старонніх вачэй, але праз месяц яны падраслі і сталі самастойна выходзіць на шпацыр.

— Для Гродзенскага заапарка гэта ўнікальны выпадак, — паведаміў дырэктар Алег Жданкін. — Да гэтага часу за ўсю гісторыю нашай установы пугачы не мелі птушанят, а тут адразу трое. Цікава, што бацька-пугач зверху ахоўвае сямейства, сочыць, каб ніхто іх не пакрыўдзіў. А маці корміць і грэе птушанят.

Пугачы, як вядома, драпежнікі, таму нават малыя харчуюцца мясам. У заапарку для гэтых мэт вырошчваюць дробных грызуноў. Пасля таго, як птушаняты вырастуць, іх перададуць у іншыя заапаркі.

— Зараз шмат хто займаецца ўтрыманнем міні-заапаркаў, асабліва гэта папулярна на аграсядзібах, у зонах адпачынку, — зазначыў Алег Жданкін. — Добра разыходзяцца дэкаратыўныя куры, такія як брама, кахінхін. Ёсць попыт на ліс. Дарэчы, у нас нядаўна нарадзілася трое лісянят. Будзем іх прадаваць. Атрымалі сёлета прыплод ад лам. А на рэдкую чорна-белую альпаку, якая нарадзілася вясной, ёсць запыт з Ніжняга Ноўгарада.

Трэба адзначыць, што пугачы — не адзіная навіна ў Гродзенскім заапарку. Роўна год таму ўпершыню тут нарадзіліся тыграняты — Губерт і Хельга. Сёлета заапарк плануе закупіць яшчэ некалькі асобін сямейства каціных.

Мараць жыхары Гродна і аб слане. Але набываць яго пакуль не плануюць, бо будынак сланоўніка не поўнасцю абсталяваны, хоць рэканструкцыя заапарка даўно завяршылася. Гэтыя абставіны перашкаджаюць заняцца пошукам слана, якога тут даўно чакаюць. Апошні слон у Гродзенскім заапарку загінуў дзесяць гадоў таму. Ці з'явіцца калі-небудзь новы слон? Гэта пытанне турбуе многіх наведвальнікаў заапарка. Але адказаць на яго пакуль ніхто не можа.

Маргарыта УШКЕВІЧ

margo@zviazda.by

Загаловак у газеце: Шчаслівая сямейка Буша

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».