Вы тут

Фінішаваў конкурс «100 ідэй для Беларусі»


У Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі прайшоў фінал рэспубліканскага маладзёжнага конкурсу "100 ідэй для Беларусі - 2016".


На імпрэзе адкрыцця выставы праектаў і распрацовак прысутнічаў старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Міхаіл Мясніковіч. Ён адзначыў, што моладзь уцягнулася ў творчы працэс, у яе шмат ідэй і перспектыў, якія дапамогуць вырасці ў прафесійных навукоўцаў.

Цягам 2016 года на адрас арганізатараў паступіла больш як 2 тысячы заявак. Вялікі форум, у якім прынялі ўдзел вядомыя эксперты, маладыя навукоўцы Нацыянальнай акадэміі навук і фіналісты конкурсу "Адкрыты дыялог" на тэму: "Навука будучыні - навука маладых" прайшоў у зале Бюро Прэзідыума НАН. Усяго ў фінале было прадстаўлена каля 120 праектаў маладых беларускіх інаватараў.

Экспертная камісія выбера дзесяць пераможцаў, якія атрымаюць гранты на развіццё і ўкараненне сваіх распрацовак. Акрамя таго ўдзельнікі, чые праекты перамогуць, будуць прадстаўляць Беларусь на конкурсе "100 ідэй для СНД - 2018".

Сяргей Нікановіч

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».