Вы тут

На выставе «СМІ ў Беларусі» ўрачыста прэзентавалі стэнд «Звязды»


На стэндзе «Звязды» на выставе «СМІ ў Беларусі» гэтымі днямі ёсць што паглядзець і паслухаць.


Акрамя прэзентацыі ўласна газеты, нашых літаратурна-мастацкіх выданняў, часопісаў «Вожык» і «Родная прырода», пастаянна адбываецца і шмат іншых цікавінак. На ўрачыстай прэзентацыі «Звязды» на галоўнай сцэне выступілі ансамбль народнай музыкі «Баравічанка», спявак Дзмітрый Качароўскі. Сваім майстэрствам ігры на скрыпцы ўсіх прысутных здзіўляла Маймуна (у дуэце з Юзары яна прадстаўляла Беларусь на Еўрабачанні-2015). Да таленавітай прыгажуні выстраілася чарга прыхільнікаў: кожны хацеў атрымаць аўтограф і сфатаграфавацца на памяць.

Ніна ШЧАРБАЧЭВІЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Нават пры наяўнасці на пляжы ратавальнай станцыі не варта грэбаваць элементарнымі правіламі бяспекі. 

Экалогія

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

Агульная плошча звалак у Беларусі займае каля 4 тысяч гектараў.