Вы тут

Усходні гараскоп на наступны тыдзень


АВЕН. Праблемы мінулых дзён адыдуць на задні план, а вашы нечаканыя рашэнні прынясуць цудоўны вынік. Можаце атрымаць бліскучую перамогу над канкурэнтамі. Не варта дзяліцца сваімі эмоцыямі з навакольнымі, вас могуць няправільна зразумець. Пастарайцеся рацыянальна размеркаваць сілы з панядзелка да нядзелі. Творчасць у адасабленні дазволіць павысіць самаацэнку. Каб паспяхова ажыццявіць задумы і планы, давядзецца стаць больш уступчывымі і дыпламатычнымі.

ЦЯЛЕЦ. Першая палова тыдня будзе бедная на падзеі, таму яна вельмі падыходзіць для адпачынку. Самы час чымсьці сябе пацешыць. Мітусня перад пачаткам адпачынку перакрэсліць усе сумныя планы і пацягне ў казачны свет фантазіі. Паспрабуйце напоўніць свой дом цяплом клопату аб блізкіх людзях, каб вам было цёпла і ўтульна разам з імі. У другой палове тыдня лепш не правакаваць канфлікты. Занятак любімай справай дапаможа не расходаваць, а назапасіць сілы.

БЛІЗНЯТЫ. Прысвяціце досыць часу адпачынку і ўзнаўленню сіл, пазбягайце перагрузак на працы, лепш не пачынаць новых праектаў. Дайце падзеям магчымасць ісці сваім парадкам. Пастарайцеся не прапусціць важнай інфармацыі, якая можа спрыяць вашай фінансавай стабільнасці. Тыдзень абяцае добрыя перспектывы ў сферы прафесійнай дзейнасці. Калі не будзеце расходаваць свае разумовыя здольнасці на дробязі, то зможаце справіцца з многімі важнымі задачамі. Успомніце пра сяброў.

РАК. Калі вы імкняцеся да поспеху, то неабходна вызначыцца з прынцыпамі і выразна для сябе высветліць, што менавіта вы хочаце і чым гатовыя ахвяраваць. Першыя два дні пройдуць пад знакам разважанняў, няўпэўненасці і нават трывогі. Паспрабуйце не зацыклівацца на дробязях і не саромейцеся звяртацца па дапамогу да сяброў і сваякоў. Чацвер можа аказацца даволі неадназначным днём: магчымыя інтрыгі, плёткі. А вось пятніца спрыяльная для пачатку спраў — як вялікіх і важных, так і нязначных.

ЛЕЎ. Тыдзень можа стаць прыдатным часам для перагляду сістэмы каштоўнасцяў, а таксама для ўвасаблення тэорыі ў практыку. Старайцеся ацэньваць справы з пункту гледжання дальняй перспектывы. Падзеі тыдня адгукнуцца ў аддаленай будучыні. Хоць і павольна, але вы рухаецеся да вызначаных мэт. Вас можа падцікоўваць падман ці спакушэнне, так што асцярожнасць і акуратнасць у дзеяннях будуць своечасовыя і дарэчныя.

ДЗЕВА. Будзеце як ніколі ўпэўненыя ў сваіх сілах і праваце. Паспрабуйце быць больш асцярожнымі з публічнымі выступамі, старанна падбірайце словы, вашы апаненты могуць вытлумачыць іх на сваю карысць, павярнуўшы супраць вас. Таксама варта асцерагацца плётак. Пачынайце новыя цікавыя справы, рэанімуйце ранейшыя праекты, перад вамі могуць адкрыцца новыя перспектывы, калі не будзеце залішне прынцыповыя. Можаце адначасова праявіць ветлівасць і настойлівасць, а менавіта гэта — каштоўны ключ да поспеху.

ШАЛІ. Тыдзень абяцае быць насычаным, прычым самымі рознымі справамі. Можа прапасці на час інтарэс да пытанняў кар'еры — замест яе на першы план можа выйсці імкненне да асабістай свабоды ці хоць бы ілюзорнага адчування яе. Магчыма, захочацца прымераць на сябе ролю вольнага мастака. Пастарайцеся не ўпадаць у крайнасці і не адыходзіць ад спраў далёка і надоўга. Варта захоўваць спакой і ўпэўненасць ва ўласных сілах.

СКАРПІЁН. Пажадана не мітусіцца, паспрабуйце прытрымлівацца пэўных правілаў і ўціхамірыць унутраныя супярэчнасці, калі яны ўзнікнуць. Пастарайцеся не ўпірацца і будзьце гатовыя перагледзець свае прынцыпы. Будзьце асабліва акуратныя і прадбачлівыя, інакш некаторыя вашы пазіцыі могуць пахіснуцца. Вам могуць зрабіць перспектыўную дзелавую прапанову, якая адкрые новыя магчымасці. Калі будзеце ўважліва слухаць і чуць, то зможаце дасягнуць узаемаразумення нават з самымі незгаворлівымі людзьмі.

СТРАЛЕЦ. Асноўную частку часу паглыне праца. Пажадана паставіць перад сабой дакладную мэту і прытрымлівацца яе. Тыдзень цікавы і насычаны падзеямі, важна правільна размеркаваць уласныя сілы і энергію. Сярэдзіна тыдня — выдатны перыяд для стварэння падмурка будучага прасоўвання па кар'ернай лесвіцы. Варта пазбягаць людзей са злым характарам і негатыўнымі адносінамі да жыцця. У другой палове тыдня падвернуцца выгадная работа ці дадатковы заробак — давядзецца арыентавацца па сітуацыі.

КАЗЯРОГ. Пастарайцеся не адмаўляць у дапамозе людзям, якія да вас звяртаюцца. Вы здольны прыцягнуць увагу іншых, спалучаючы аптымізм і гібкасць у паводзінах, — і такая стратэгія дасць свой вынік. Здзяйсняючы чарговы подзвіг, не забудзьцеся хоць зрэдку пацікавіцца навакольным светам. У зносінах з дзелавымі партнёрамі спатрэбяцца такія якасці, як цярпенне, уступчывасць і ўменне рэальна ацаніць сітуацыю.

ВАДАЛЕЙ. Не правакуйце сваімі дзеяннямі і выказваннямі незадаволенасць навакольных. Давядзецца адказваць за свае старыя ўчынкі. Рабіце для іншых толькі тое, што зрабілі б для сябе, і не займайцеся самападманам: прыхарошваць рэчаіснасць зараз не варта. Удалы час для карэкціроўкі ранейшых дзеянняў і выпраўлення дапушчаных промахаў і недахопаў. Канкурэнты нагадаюць аб сваім існаванні. Магчымы невялікі канфлікт з начальствам, паспрабуйце захоўваць спакой, бо сітуацыя не паўплывае на вашу далейшую кар'еру і хутка вычарпае сама сябе.

РЫБЫ. Можа з'явіцца магчымасць завесці знаёмствы ў раней недаступных для вас галінах. Аднак будзьце асцярожнымі, бо ваш напор можа выклікаць супрацьдзеянне з боку магчымых партнёраў. Перад тым як завязаць кантакты, растлумачце свае мэты блізкім людзям, інакш можаце атрымаць у якасці рэакцыі выбух рэўнасці. У другой палове тыдня вас могуць наведаць цудоўныя ідэі, а валоданне важнай інфармацыяй прыцягне многа прыхільнікаў — нават з апазіцыйнага лагера.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».