Вы тут

Каласавікоў цьма цьмушчая


Штотыдзень у эфіры тэлеканала «Беларусь 3» гульня «Размаўляем па-беларуску». Для таго каб стаць яе ўдзельнікамі, неабходна зайсці на сайт tvrgomel.by або 3belarus.by і праз банер «Размаўляем па-беларуску» запоўніць заяўку на каманду з трох чалавек. Ну, а праверыць сваё веданне роднай мовы пасля таго, як праграма выйшла ў эфір, можна з дапамогай «Звязды».


Ці ведалі вы, што:

ланіты (устарэлае) — шчокі;

макаўка (размоўнае) — купал царквы;

цурка — тонкі аскепак трэскі, палкі;

каласавік — баравік, які расце ў час каласавання жыта. «Жоўтагаловыя каласавікі — грыбы нядоўгія», — чытаем у Івана Навуменкі;

кажамяка (устарэлае) — майстар, які вырабляе сырамятныя скуры;

казальніца (устарэлае) — узвышэнне ў царкве перад іканастасам;

ад гаршка паўвяршка — вельмі нізкі, маленькі ростам. Беларусы яшчэ скажуць: жабе па калена, з вузел, кату па пяту. Рускія: аршин с шапкой;

цьма цьмушчая — вялікая, незлічоная колькасць нечага ці некага. Беларускія сінонімы: без меры, канца краю не відаць, праз горла лезе. Рускі адпаведнік: конца-краю нет.

Чарговыя выпускі тэлевіктарыны глядзіце ў эфіры «Беларусь 3» раніцай кожную суботу.

Ірына АСТАШКЕВІЧ

іost@zvіazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».