Вы тут

Марская свінка паступіла ў паліцыю


Чарговую жывёлу прызвалі на службу — марская свінка па мянушцы Эліят уступіла ў шэрагі паліцыі Новай Зеландыі і будзе дапамагаць змагацца з перавышэннем хуткасці на дарогах, паведамляецца на старонцы праваахоўных органаў краіны ў Фэйсбуку.


У посце канстэбль Эліят нагадвае грамадзянам, што «павольна — значыць бяспечна». «Майце гэта на ўвазе, праязджаючы міма школ. Памятайце, што дзеці выйдуць на вуліцу, будуць гуляць, катацца на веласіпедзе, перасякаць дарогі. Як і я, яны маленькія і непрадказальныя, таму будзьце асцярожныя!» — папярэджвае звярок. Як адзначаецца ў публікацыі, сам Эліят лічыць за лепшае рабіць усё не спяшаючыся, хоць і можа разагнацца да дзевяці кіламетраў у гадзіну.

Іван КУПАРВАС

hvir@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.